Эканоміка1818

Спецпрадстаўнік Пуціна назваў беларускае віно шмурдзяком і абурыўся яго пастаўкамі ў Расію

Ён не бачыць у гэтым эканамічнага сэнсу.

Барыс Цітоў. Фота: КП

Спецпрадстаўнік Уладзіміра Пуціна па сувязях з міжнароднымі арганізацыямі Барыс Цітоў раскрытыкаваў дазвол на ўвоз у Расію алкаголю вытворчасці Мінскага завода вінаградных вінаў.

Цітоў, які ўзначальвае вінны дом «Абрау-Дзюрсо», выказаў меркаванне, што беларускае віно вырабляецца з балку, то-бок недарагога вінаматэрыялу, піша РБК.

Пры гэтым расійскім вытворцам такі прадукт называць віном нельга, а на беларусаў забарона не распаўсюджваецца.

«Будучы ўвоз у Расію прадукцыі Мінскага завода вінаградных вінаў — не што іншае, як аднаўленне канала збыту на айчынным рынку прадукцыі з імпартнага балку. Таго самага вінаматэрыялу, які ва ўжытку атрымаў мянушку «шмурдзяк», — заявіў Цітоў.

Прадпрымальнік не бачыць эканамічнага сэнсу ў тым, каб напаўняць расійскі рынак беларускім віном.

@nashaniva Віно беларускага разліву — шмурдзяк? Разбіраемся! #нашаніва #политика #минсксейчас #беларусьновости #новостибеларуси #беларусь ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

«Наогул кажучы, трэба глядзець не на тое, якія дэкларацыі на імпарт выдадзены, а на тое, якая прадукцыя і па якіх цэнах будзе пастаўляцца. Калі раптам выявіцца, што рынак перапаўняецца напоямі з Мінска, якія адносяцца да ніжняй коштавай катэгорыі, то само сабой паўстане пытанне — а ў чым тады падтрымка айчыннага вытворцы? Чаму тое, што цяпер забаронена сваім, дазваляецца суседзям? У чым эканамічны сэнс?»— задаўся пытаннем Цітоў.

Некалькім расійскім кампаніям раней дазволілі імпартаваць у Расію некаторыя віны беларускай вытворчасці з назвамі, падобнымі на еўрапейскія.

Каментары18

  • Eure
    05.07.2024
    А што будзе рабіць Масковія калі цалкам мяжа з Еўропай будзе зачынена дзякуючы расейцам і лукашэнаускім карнікам. Возьме за яйкі не нахілянага і будзе нахіляць паказваючы ненахілянаму ягонае месца ў стойлу.
  • Hbf
    05.07.2024
    Спачатку мясцовыя манкурты за z-пайку знішчылі беларускую мову, нацыянальныя сымбалі і ўзялі курс на БССР без ўласнай дзяржавы, сувярэнітэту, са сталіцаю ў Маскве. Далей чырвона-зяленыя пагадзіліся каб на ўсіх асноўных вайсковых і сілавых пасадах былі расейцы і каб расейцы аднялі ў іх, чырвона-зяленых манкуртаў ўласнае войска, праваахоўныя органы, памежную службу, мытню, падатковую, аддаўшы пад поўны расейскі кантроль мяжу, адукацыю, культуру, дзяржаўныя СМІ і ўсе іншыя рэшткі незалежнасці. Потым канчаткова знішчылі беларускую адукацыю і спалілі беларускія кнігі прызнаўшы беларускіх класікаў "экстрымістамі". Зараз пастаўленым літарай "Z" чарвона-зяленым патрабуюць поўнасцю адмовіцца ад ўласнага рубля, каб іх расейскія гаспадары памешчыкі, за паперу маглі ўсё канчаткова купіць і легчы пад расейскага памешчыка які будзе чырвона-зяленым друкаваць свае "царскія указы". Далей ябацяк погоняць на вайну ва Украіну, астатніх высяляць ў Сібір, а самі, расейцы, заселяцца ў іх кватэры і займаць ўсе астатнія кіруючыя, сілавыя і дзяржаўныя пасады. Вось дачаго давёў краіну дырэктар саўгаса з ягонымі "красауцамі", ябацькамі і z-апрычнінай, цалкам антыбеларускай, антычалавечай, амаральнай і здрадніцкай чырвона-зяленай якой няма нічога раднейшага чым уласаўскі сцяг ды z-пайка за z_драду.
  • Барматуха
    05.07.2024
    Яны прызвычаілся баярку з Містарам Сідарам натуральную піць, а тут Рыгорыч іх шмурдзяком нейкім з еўрапейскай сыравіны частуе. Не патрапіў у глыбінную рускую душу гэтым разам!

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай18

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Туск расказаў, якія словы Пачобута былі першымі на волі8

Прэзідэнт Польшчы запрасіў Пачобута ў Прэзідэнцкі палац7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь «праз два-тры тыдні»14

Польшча аддала Расіі арыштаванага археолага Аляксандра Буцягіна2

Ціханоўская пра Пачобута: Ягоная стойкасць, годнасць і непахіснасць сталі прыкладам для нас усіх3

Коўл: Мая каманда і я дапамаглі дасягнуць вызвалення трох грамадзян Польшчы і двух грамадзян Малдовы6

«Уклаў усе свае грошы». Беларус з Польшчы паляцеў лячыць зубы ў Турцыю — цяпер яму трэба больш за 25 тысяч еўра на выпраўленне7

На беларуска-польскай мяжы адбываецца абмен пяць на пяць

У Нясвіжы адкрылі памятны знак да Года беларускай жанчыны. Ён падобны на надмагілле9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай18

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць