Літаратура

«Ці трэба быць шчырым з бандытамі і дзікімі звярамі?»

Жыццё албанскага пісьменніка Ісмаіля Кадарэ, які памёр ва ўзросце 88 гадоў, паказвае складанасці маральнага выбару ў часы дыктатуры, маўчанне і калабарацыю.

Ismail Kadare Ізмаіль Кадарэ Исмаил Кадаре
Измаиль Кадарэ. 2002 год. Фота: Wikimedia Commons

1 ліпеня ў сталіцы Албаніі Тыране памёр Ісмаіль Кадарэ — адзін з нешматлікіх аўтараў гэтай балканскай краіны, які вядомы ва ўсім свеце. Творы пісьменніка перакладзеныя больш чым на 45 моваў свету. Пра яго расказвае Le Monde.

Вечныя падазрэнні ў двухсэнсоўнасці

Родным горадам Кадарэ з'яўляецца Гіракастра, якая цяпер унесеная ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Горад таксама з'яўляецца радзімай колішняга албанскага дыктатара Энвера Ходжы. Здавалася, што гэта проста супадзенне, але, як сам пісьменнік адзначаў, яго вельмі часта цягнула туды — да Ходжы, дыктатуры, палітычнай гісторыі краіны.

Пісьменніка часта прасілі растлумачыць, як яму ўдавалася падмануць рэжым ці пайсці з ім на кампраміс. У адным з інтэрв'ю Le Monde у 2001 годзе Кадарэ не хаваў стомленасці ад неабходнасці пастаянна адбівацца ад абвінавачванняў у двухсэнсоўнасці на свой адрас.

«Мне непрыемна марнаваць столькі энергіі на размовы пра гэта. Па сутнасці, людзі ў мяне пытаюцца, як я выбраўся з сістэмы жывым. Але цябе маглі расстраляць за дробязі, дык навошта я павінен быў ахвяраваць сабой? Маралісты кажуць мне: «Вы былі няшчырыя з дыктатарамі». Але ці трэба быць шчырым з бандытамі і дзікімі звярамі?»

Па словах самога пісьменніка, ягоная шчырасць праяўлялася ў яго творчасці, якая пачыналася з паэзіі. Свае першыя вершы ён напісаў у 12 гадоў.

Пасля заканчэння гісторыка-філалагічнага факультэта Тыранскага ўніверсітэта Кадарэ вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага ў Маскве.

Уражанні пра той перыяд ён адлюстраваў у сваім рамане «Змярканне стэпавых багоў» (Muzgu i perendive të stepes, 1978). Але вучобу ў Маскве ён быў вымушаны пакінуць пасля таго, як Албанія ў 1960 годзе разарвала адносіны з СССР. Пра той разрыў ён расказаў у рамане «Зіма вялікай адзіноты» (Dimri i vjetmisë së madhe, 1973).

У адным з інтэрв'ю Le Monde у 2015 годзе пісьменнік, згадваючы той час, адзначыў:

«Было сюррэалістычна бачыць, як камуністычная краіна пакідае «сям'ю», каб заставацца афіцыйна сталінскай. Гэта быў камунізм супраць камунізму».

У Тыране Кадарэ пачаў кар'еру журналіста. Выдаў дзве кнігі паэзіі. А калі яму было 27 гадоў, быў апублікаваны ягоны першы раман — «Генерал мёртвай арміі» (Gjenerali i ushtrisë së vdekur, 1963). Галоўны герой кнігі, італьянскі генерал, адпраўляецца ў Албанію для пошукаў парэшткаў італьянскіх салдат, якія загінулі ў гэтай краіне падчас Другой сусветнай вайны.

Раман рэзка вылучаўся на фоне тагачаснай албанскай прозы, таму на пісьменніка абрынуўся шквал крытыкі. Калегі абвінавачвалі Кадарэ ва ўнясенні заходняга дэкадансу ў нацыянальную літаратуру. Пісьменнік, які абраў героем сваёй кнігі «агента імперыялізму», таксама выклікаў падазрэнні ў спецслужбаў Албаніі. Але сусветны поспех рамана выратаваў Кадарэ.

Пісаць «нармальную» літаратуру

Жывучы ва ўмовах самага жорсткага ў той час таталітарнага рэжыму ў Еўропе, пісьменнік плённа працаваў. Ім было створана каля 50 твораў, якія па-рознаму ўспрымаліся. Для некаторых гэта былі творы, у якіх ён выказвае супраціў і актыўны ўдзел у барацьбе, для іншых — творы, якія, магчыма, падтрымліваюць таталітарны рэжым.

Так, раман «Канцэрт у канцы сезону» (Koncert ne fund të stinës, 1988), выдадзены ўжо пасля смерці дыктатара Ходжы, выклікаў абвінавачанні аўтара ў тым, што ён спрабуе паказаць у лепшым свеце рэжым дыктатара.

У адным з сваіх выступленняў у 1996 годзе пісьменнік патлумачыў, што ніколі не хацеў займацца нічым іншым, як пісаць «у жахліва складаных умовах» «нармальную» літаратуру.

У 1990 годзе Кадарэ атрымаў палітычны прытулак у Францыі. Але галоўнай тэмай яго творчасці працягвалі заставацца Албанія і Балканы. Ён натхняўся творчасцю Гамэра, Эсхіла і грэчаскіх класікаў, міфамі і абрадамі роднай краіны. І адначасова пісьменнік падсілкоўваўся Шэкспірам, Сэрвантэсам і Гётэ.

Як адзначае аўтар артыкула, творы Кадарэ асуджалі ўсе формы таталітарызму незалежна ад таго, існаваў ён у Асманскай імперыі, пры фашысцкіх рэжымах ці пад уладаю Ходжы. Але гэта пісьменнік рабіў амаль заўсёды ў незвычайнай ці метафарычнай форме з беспрэцэдэнтнай глыбінёй рэзкасці, вастрынёй і іроніяй. Як Гулівер, які згубіўся сярод камуністаў.

Пасля падзення дыктатуры некаторыя хацелі бачыць у пісьменніку будучага лідара краіны. Але Кадарэ ніколі не праяўляў схільнасці да палітычнай актыўнасці. Перадусім ён хацеў быць пісьменнікам.

Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries7

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай2

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу48

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць