Супрацоўнікі польскай вайсковай жандармерыі пачалі службу на мяжы з Беларуссю з 24 чэрвеня, паведамляе сама гэта структура ў сацсетцы X.

Фота: AP Photo / Michal Dyjuk
Польскія жандары будуць выконваць задачы па патруляванні, кантролі паводзін натоўпу, а таксама будуць праводзіць трэніроўкі для вайскоўцаў спецыяльнага падраздзялення Podlasie па гарантаванни грамадскай бяспекі і парадку.
У канцы мая прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што на польска-беларускую мяжу накіруюць дадатковыя сілы польскага войска і паліцыі.
З 13 чэрвеня Польшча ўвяла буферную зону на мяжы з Беларуссю, забарона будзе дзейнічаць цягам 90 дзён.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары