Эканоміка1111

Аўтамабілі таксі трэба будзе захоўваць толькі на ахоўных паркінгах. За выкарыстанне ў асабістых мэтах — штраф

З 1 жніўня пачнуць працаваць новыя правілы для перавозчыкаў. Днямі ў Мінску адбылася сустрэча з перавозчыкамі, на якой абмяркоўвалі, як трэба будзе працаваць па-новаму. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Мінтранса і Транспартнай інспекцыі высветліліся новыя падрабязнасці.

Таксі з 1 жніўня будуць працаваць па новых правілах. Фота: «Наша Ніва»

Свая машына перастае быць сваёй?

Апроч таго, што аўтамабіль таксі нельга будзе выкарыстоўваць для асабістых паездак, на сустрэчы высветлілася, што захоўваць такія аўтамабілі неабходна будзе на ахоўных стаянках.

Калі Транспартная інспекцыя выявіць, што аўтамабіль таксі будзе выкарыстоўвацца для прыватных паездак, то для кіроўцаў прадугледжана адказнасць за парушэнні правіл дарожнага руху. Па якім артыкуле плануюць прыцягваць да адказнасці — пакуль не зразумела.

Забарона на выкарыстанне аўто ў асабістых мэтах і патрабаванні захоўваць іх выключна на ахоўных стаянках выклікаюць найбольшую незадаволенасць.

Апроч таго, што патрабаванне захоўваць аўтамабілі на ахоўных стаянках нясе дадатковыя выдаткі, таксісты скардзяцца на тое, што месцаў на паркоўках можа хапіць не ўсім, ды і не ў кожнага непадалёку знойдзецца ахоўны паркінг.

Суразмоўца з ліку таксістаў выказаў меркаванне, што праз новыя патрабаванні ўжо гэтай восенню лічба аўтамабіляў таксі можа скараціцца напалову.

Што яшчэ патрабуюць ад перавозчыкаў?

Таксістам, якія захочуць заставацца ў прафесіі, давядзецца выканаць шэраг умоў.

Працаваць змогуць толькі тыя, хто будзе занесены ў дзяржаўны рэестр. У ім мусіць быць як дыспетчарская служба, так і транспартны сродак і кіроўца.

Дадаваць у рэестр з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2024 будуць бясплатна. Пасля трэба будзе плаціць дзяржпошліну.

За транспартны сродак — 2 базавыя, за кіроўцу — 1 базавую, за дыспетчара — 100 базавых. Унясенне змяненняў таксама будзе платным — па 1 базавай за змену звестак пра транспартны сродак або дыспетчара і па 0,5 базавай за змену звестак пра вадзіцеля.

У салоне аўтамабіля таксі ў абавязковым парадку мусіць весціся відэаназіранне. Перавозчык абавязаны захоўваць відэафайлы цягам 10 сутак.

Кіроўцы павінны кожныя 5 гадоў павышаць кваліфікацыю, а таксама знаходзіцца ў працоўных адносінах з перавозчыкамі (працаваць па дамове падраду будзе нельга).

Каментары11

  • Пакуль народ маўчыць, чаму б не даіць яго
    24.06.2024
    Ну а што вы хацелі, сямейка і яе кланы пастаянна растуць вось яны і знайшлі чарговую сферу, дзе можна будзе падаіць беларусаў, прычым за кожны чых. Яшчэ і на платных ахоўных паркінгах наб’юць сабе кішэні. Ведаеце каму яны ў асноўным належаць? Правільна, былым “сілавікам” і прыкарытнікам.
  • Жэка
    24.06.2024
    Цішэ, цішэ... Не нада працеставаць. А то уволят.
  • Acab
    24.06.2024
    Дзяржава зьнішчае грамадзкі транспарт

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць