Свет2727

Ці ўпадзе еўра далей?

Гэта будзе залежаць ад таго, як Грэцыя будзе выходзіць з найскладанейшага фінансавага стану.

Гэта будзе залежаць ад таго, як Грэцыя будзе выходзіць з найскладанейшага фінансавага стану. Грэцыя трапіла ў даўгавую яму — у гэтым годзе яна мусіць выплаціць 54 мільярды еўра альбо аб’явіць дэфолт.
Урад абяцае знайсці грошы і разлічыцца па пазыках, але фінансавыя рынкі бачаць сітуацыю нашмат больш песімістычна.

Палова ад 54 млрд павінна быць выплачана ў другім квартале. У красавіку і траўні краіна мусіць аддаць па 12 мільярдаў еўра.

«Наступныя шэсць месяцаў будуць мець вырашальнае значэнне. Яны стануць выпрабаваннем для нас і, на міжнародным узроўні, для нашага добрага імя», — сказаў прэм’ер-міністр Грэцыі Георгіяс Папандрэў у інтэрв’ю The Wall Street Journal.

Лідэр дзяржавы трымаецца сацыялістычнага светапогляду і таму не збіраецца абразаць сацыяльныя выплаты.
«Працоўныя не будуць расплачвацца за выпраўленне сітуацыі. Мы не будзем замарожваць ці змяншаць заробкі», — абяцае ён.

Дзяржаўны доўг ужо перавысіў 300 мільярдаў еўра. Калі ж Грэцыі прыйдзецца аб’явіць дэфолт і адмовіцца ад выплат, моцны ўдар будзе нанесены па фінансавым сектары Еўрасаюза. Дэфолт падарве давер да еўрапейскай валюты і прынясе істотныя страты фінансавым кампаніям з усёй Еўропы.

У найгоршым выпалку Грэцыя будзе вымушаная пакінуць зону еўра, увесці нацыянальную валюту, а пасля дэвальваваць яе.
Але нават такое разгортванне падзей будзе балючым ударам па Еўропе. Мяркуецца, што найбольш адчувальным ён стане для Іспаніі і Партугаліі. Не маючы магчымасці дэвальваваць сваю валюту — краіны ўваходзяць у зону еўра — урады будуць вымушаныя рэзка скараціць рэальныя заробкі.

Днямі СМІ атрымалі звесткі, што Грэцыя звярнулася па дапамогу да Кітая, што было ўспрынята як крык адчаю. А катэгарычная адмова азіятаў стала своеасаблівым вотумам недаверу з боку Пекіна. Праўда, міністр фінансаў Грэцыі абвяргае ўдзел урада ў гэтай гісторыі: «Мы не звярталіся да Кітая, і інвестыцыйны банк не меў паўнамоцтваў весці перамовы ад нашага імені». Тым не менш, цэны грэчаскіх аблігацый працягваюць падзенне.

Пакуль хваляванні вакол Грэцыі працягваюцца, еўра за апошні месяц знізіўся да даляра з суадносінаў 1,51 да 1,39. Гэта найменшыя значэнні за паўгода.

Аналітыкі прадказваюць працяг падзення еўра ў бліжэйшыя дні, бо праблема не зможа вырашыцца хутка.

Выбар тут такі: калі вялікія краіны зоны еўра (Нямеччына, Францыя) Грэцыі дапамогуць, гэта будзе ўспрынята як гатоўнасць еўрапейцаў пагадзіцца з мякчэйшымі нормамі бюджэтнай дысцыпліны ў зоне еўра. Тады еўра пакаціцца ўніз мацней, бо стане ясна, што гэтая валюта не будзе такой даходнай у доўгатэрміновай перспектыве.

У той жа час калі дапамога Грэцыі аказана не будзе, гэта будзе сведчыць аб працягу жорсткай фінансавай палітыкі. Тады еўра зможа ўтрымацца на сваіх цяперашніх пазіцыях. Аднак еўразона пачне мяняць абсягі.

Каментары27

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй12

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура31

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць