Грамадства182182

Усаў: Беларусы не галасавалі за тое, каб Ціханоўская ездзіла па свеце і сустракалася невядома з кім

Павел Усаў паспрачаўся з Анатолем Лябедзькам наконт легітымнасці Святланы Ціханоўскай.

Павел Усаў Павел Усов Pavel Usov
Павел Усаў. Скрын відэа: EuroradioLive / YouTube

У дэбатах на Еўрарадыё сустрэліся палітык Павел Усаў і дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.

Лябедзька абвінаваціў Усава ў тым, што ён аспрэчвае легітымнасць Святланы Ціханоўскай — і такім чынам знаходзіцца на адным баку з Лукашэнкам і Пуціным.

На гэта Усаў адказаў:

«Няма абсалютнай даказальнай базы, тым больш інстытуцыянальнай — бо легітымнасць ёсць розная, — якая б пацверджала легітымнасць Ціханоўскай. Тым больш беларусы не галасавалі за тое, каб Ціханоўская дзесьці ездзіла і прадстаўляла беларусаў за мяжой».

@tokbelarus У новым ТОКу палітолаг Юрый Дракахруст разважае пра Святлану Ціханоўскую #тихановская #нашаніва #беларускаямова #политика #лукашенко #беларусь ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

На погляд Усава,

беларусы «галасавалі за тое, каб не было Лукашэнкі, каб былі праведзены новыя выбары, а не за тое, што Святлана Ціханоўская будзе ездзіць чатыры гады па заходніх краінах і сустракацца невядома з кім і невядома пра што».

Палітык дадаў: «калі зыходзіць з вашай логікі, то любая крытыка, нават грунтоўная, аб'ектыўная крытыка таго, што адбываецца ў дэмакратычнай супольнасці, у Офісе, гэта азначае аўтаматычна, што мы стаім на баку Лукашэнкі ці Пуціна. Гэта абсурд».

Каментары182

  • Меркаванне
    31.05.2024
    Лябедзька паслядоўна працуе супраць Пазьняка і нацыянальных сілаў на працягу 30 гадоў улады Лукашэнкі.
  • Пытанне
    31.05.2024
    дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька/
    Па якім "парламенцкім супрацоўніцтве"? У Лябедзькі ўжо парламент нейкі з'явіўся?
  • Голас
    31.05.2024
    Я гляджу Ўсаў добра засвоіў калгасна-саўковую методу казаць ад імя ўсіх беларусаў. Навучыся казаць за сябе, спадар Усаў.

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць