Ежа33

Ёгуртны ці кефірны халаднік з агуркамі — з балгарскімі ноткамі

Рэцэпт, які прыдасца ў летні сезон.

Bulgarian sour milk soup
Фота: Freepik

Каб прыгатаваць суп з агуркамі і грэцкімі арэхамі з балгарскімі ноткамі, спатрэбіцца:

  • 2-4 ачышчаныя зубкі часнаку
  • соль па смаку
  • 2 шклянкі густога простага ёгурту (можна грэчаскага) ці кефіру
  • 2 сталовыя лыжкі алею, найлепш калі аліўкавага
  • 2 кубкі пачышчаных грэцкіх арэхаў, дробна нарэзаных
  • 1 доўгі агурок або 3 маленькія, нарэзаныя дробнымі кубікамі
  • 1 шклянка ледзяной вады, калі магчыма — крынічнай
  • 2 лыжкі лімоннага соку
  • свежамолаты перац

Для гарніру:

  • кубікі лёду (па жаданні)
  • дробна нарэзаныя грэцкія арэхі
  • алей
  • дробна нарэзаны свежы кроп або мята

Як гатаваць:

  1. Пакладзіце часнок у ступку з ½ чайнай лыжкі солі і разамніце да стану пасты.
  2. Змясціце ёгурт у місу. Дадайце алей, часнок і грэцкія арэхі. Узбіце венцам ваду і лімонны сок. Дадайце соль і свежамолаты перац па смаку. Астудзіце на працягу гадзіны або даўжэй.
  3. Тым часам злёгку прыпраўце агуркі соллю і дайце сцячы вадзе ў друшляку на 15 хвілін. Дадайце да ёгуртавай сумесі і перамяшайце.
  4. Калі маеце жаданне, пакладзіце ў кожную міску па кубіку лёду і разліце суп. Зверху пасыпце здробненымі грэцкімі арэхамі, пры жаданні апырскайце алеем і пасыпце кропам або мятай.

Каментары3

  • Ёг Урт
    03.07.2024
    Mне не хватает в нем изящества, по-этому нет.Старательнее нужно быть, а не ляп-тяп. Вот это вот хотел сказать.
  • Единство и борьба противоположностей :)))
    03.07.2024
    >1 шклянка ледзяной вады, калі магчыма — крынічнай / 2 шклянкі густога простага ёгурту (можна грэчаскага) ці кефіру -->>https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/343513/
    ------------------------------------------------------------------------------------------------

    >Гастраэнтэролагі не рэкамендуюць піць пасля агуркоў халодную ваду(!!!),.. і асабліва(!!!) малако (!!!). Інакш парушаецца дзейнасць страўніка, абцяжарваецца страваванне, могуць узнікнуць болі ў жываце і адчуванне цяжару ў ім.-->https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/346106/
  • кому><амса,а комутомат
    06.07.2024
    кому хотел(а) сказать? себе?

Цяпер чытаюць

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф анансуе «добрыя навіны» па Украіне і РФ ужо ў наступныя тыдні6

У Львове ноччу адбыўся тэракт. Загінула дзяўчына-паліцэйскі1

У Брэсцкай крэпасці царкоўнікі хочуць затынкаваць сведчанні вайны. Жыхары горада супраць8

Ці можна назапасіць сон наперад?1

Дэма-версію гульні Tales of Meadows пра старажытны Тураў выпусцілі ў Steam8

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць