Аўто11

Продажы новых аўто ў Беларусі выйшлі на даваенны ўзровень, але доля Geely скарачаецца. Чаму так?

Па выніках красавіка афіцыйныя дылеры прадалі 3751 аўто, тым самым упершыню перавысіўшы паказчыкі, якія былі ў апошнія месяцы перад пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Крызіс скончыўся

На трэці год пасля пачатку вайны беларускім дылерам удалося выйсці на даваенны ўзровень продажаў. Аднак на агульным фоне росту продажаў назіраецца скарачэнне долі беларуска-кітайскага вытворцы Belgee (Geely). Па выніках красавіка іх доля склала 54,8% ад агульнага аб'ёму продажаў. Год таму на долю Geely прыходзілася 78,7%. Доля Geely пачала скарачаецца не першы месяц, напрыклад, у лютым 2024 у Geely было 57% рынку новых аўто.

Скарачэнне долі Geely тлумачыцца ў першую чаргу тым, што Расіі прынамсі часткова ўдалося аднавіць вытворчасць новых аўто. Праз гэта ў салоны дылераў пачало пастаўляцца больш мадэляў аўто, якія выпускаюць у Расіі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ці засталіся чэргі на Geely?

Адметна, што доля Geely скарачаецца нават з улікам таго, што можна без праблем набыць самую танную мадэль — седан Emgrand, які каштуе ад 57 600 рублёў (каля $17 900). Летась, каб набыць Geely Engrand, трэба было па некалькі месяцаў чакаць у чарзе.

Цяпер чэргі захаваліся толькі на Belgee X50 (Geely Coolray). Каб набыць айчынны красовер, трэба пачакаць паўтара-тры месяцы.

Скарачэнне за год долі Geely з амаль 80% да 54,8% паказвае на тое, што цікавасць да аўто айчыннай вытворчасці ў першую чаргу была абумоўлена адсутнасцю альтэрнатывы. Пасля пачатку вайны вытворчасць шэрагу папулярных у беларусаў аўто — такіх, як VW Polo, Renault Logan, Sandero — была спынена праз зыход заходніх аўтавытворцаў з Расіі.

Але, як паказвае статыстыка, цікавасць да аўто расійскай і кітайскай вытворчасці таксама шмат у чым выклікана адсутнасцю альтэрнатывы, а не шчырай любоўю да канкрэтных мадэляў.

Што добра дылерам, то простаму беларусу дрэнна?

Прадстаўнікі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі адзначылі, што перагледзяць прагнозы на 2024 год у бок павелічэння на фоне ўзніклых дадатковых перашкод на шляху аўто з Еўропы. Дадатковыя абмежаванні па імпарце машын з ЕС з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра яны называюць істотным фактарам, які пазітыўна ўплывае на рынак дылерскіх продажаў.

З'яўленне ў Беларусі льготнай размытнёўкі ў 2019 годзе прадстаўнікі афіцыйных дылераў неаднаразова называлі важным фактарам, які ўплывае на дылерскія продажы. Што чарговы раз паказвае на тое, што для забеспячэння высокага попыту на беларуска-кітайскія і расійскія аўтамабілі патрэбныя высокія абмежавальныя бар'еры на шляху аўто з Еўропы і ЗША. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Кіраўніцтва БАА неаднаразова выступала з заявамі пра тое, што існаванне ўказа №140, які дазваляе пэўнай катэгорыі грамадзян размытняць аўто з 50%-ым дысконтам, негатыўна адбіваецца на продажах новых аўто афіцыйнымі дылерамі. На іх думку, указ трэба скасаваць або прынамсі змяніць так, каб размытнены па льгоце аўтамабіль нельга было прадаваць цягам 3-5 гадоў. 

Найлепшым годам за апошнія часы для беларускіх дылераў стаў 2019 год, калі ім удалося рэалізаваць больш за 60 тысяч адзінак тэхнікі. Пасля аб'ёмы продажаў пачалі скарачацца. У пандэмійным 2020-м было 46 тысяч, а ў перадваенным 2021 — 41 тысяча. Найгоршым аказаўся 2022, калі па выніках года афіцыйным дылерам удалося прадаць усяго 14 843 аўто. Для параўнання, толькі за першыя чатыры месяцы бягучага года дылеры прадалі 11 366 новых легкавых аўто.

Каментары1

  • Автолюбитель
    08.05.2024
    На Гнили ездить себя не уважать... Так же как и на рабсейских ''авто''...))))

Цяпер чытаюць

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя5

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя

Усе навіны →
Усе навіны

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка18

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава10

Канстытуцыйны суд Казахстана афіцыйна абнуліў прэзідэнцкія тэрміны Такаева14

Лосік расказаў пра асаблівы від катаванняў у ШІЗА4

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму11

У Беларусі зноў растуць цэны на паліва1

У Расіі спецназ затрымаў агрэсіўнага крымінальніка, які напярэдадні спрабаваў заправіцца без чаргі і абражаў людзей10

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб узбуйненні Дрыбінскага раёна2

Звольнены ўчора Удовікаў прызначаны намеснікам генеральнага пракурора Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя5

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць