Грамадства5555

Блогер Шабуцкі абараняе сцяг СССР: Ветэраны лічаць яго сцягам перамогі

Блогер і экс-баец палка Каліноўскага Максім Шабуцкі і цяперашні баец Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч у эфіры «Еўрарадыё» выказаліся пра выкарыстанне сцяга СССР.

Падчас размовы ў студыі «Еўрарадыё» закранулі тое, што блогер Максім Шабуцкі ў сваіх эфірах выкарыстоўвае сцяг СССР.

На погляд самога блогера, чырвоны сцяг звязаны з перамогай у Вялікай Айчыннай вайне, а сёння на геапалітычнай арэне адбылася манапалізацыя гэтай падзеі Расіяй.

«Было б карэктней пачакаць да таго адрэзку, калі памрэ апошні ветэран, які сапраўды лічыць яго сцягам перамогі. <…> Гэтыя людзі прайшлі вайну»,

— гаворыць блогер і сцвярджае, што памятае, як «не адзін раз у Беларусі калі [ветэранам] задавалі пытанне, што [азначае] для вас гэты сцяг, яны гаварылі, што для іх гэта сцяг перамогі».

Blogger and former fighter of the Kalinovsky regiment Maksim Shabutsky and active fighter and blogger Alexander "Lakhvich" Naukovich Блогер и бывший боец ​​Калиновского полка Максим Шабуцкий и действующий боец ​​и блогер Александр «Лахвич» Наукович Блогер і былы баец палка Каліноўскага Максім Шабуцкі і дзейсны баец і блогер Аляксандр "Лахвіч" Наўковіч
Блогер і былы баец палка Каліноўскага Максім Шабуцкі (справа) і дзейсны баец і блогер Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч. Скрын відэа EuroradioLive / YouTube

На погляд Шабуцкага, тое, што сёння пад чырвоным сцягам ва Украіне здзяйсняюцца злачынствы, нельга змешваць з мінулым.

«Чыста з чалавечых катэгорый, пакіньце гэтых ветэранаў, дайце ім дажыць. Будзем мы новую краіну з новымі сцягамі будаваць. Пакіньце гісторыю гісторыкам. Замест таго, каб ладзіць дыскусіі пра сцягі, лепш рабіць канструктыўную працу».

У сваю чаргу Аляксандр Наўковіч заўважыў, што выкарыстанне Шабуцкім у сваіх відэа чырвонага сцяга тлумачыцца тым, што ён працуе на розную аўдыторыю. Самому ж Наўковічу чырвоны сцяг не падабаецца. Але, як заўважае баец, ён можа падабацца іншым. Напрыклад, беларускай арміі, за якую ў 2020-м годзе таксама ішло змаганне.

«Падабаецца, не падабаецца, гэта не важна. Трэба проста чуць тыя думкі, якія табе даносіць чалавек», — адзначае «Лахвіч».

Каментары55

  • 2тав3
    30.04.2024
    Шабуцкий - легенда! 
  • Хмм
    30.04.2024
    Канечне гэтаму аматару Саўка не падабаецца ПКК. Бо ПКК гэта нацыянальная арганізацыя, прабеларуская.
    А Шабуцкі - прынцыпова рускамоўны савок.
  • 234321ааа
    30.04.2024
    Все правильно сказал Шабуцкий. Не надо разжигать Наша Нива и раздувать из мухи слона. Шабуцкий - герой Беларуси! Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць