Грамадства66

У цэнтры Мінска пабудуюць незвычайны жылы комплекс. З гардэробнымі і вокнамі ў санвузлах

Жылы комплекс у межах вуліц Захарава і Андрэеўскай пачнуць будаваць праз месяц-паўтара. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар «Мінскбуда» Аляксандр Церахаў, пішуць Мінск-навіны.

Мінск-навіны

Аляксандр Церахаў удакладніў, што некалькі гадоў таму пачалі распрацоўку дакументацыі для будаўніцтва гэтага комплексу. Сёлета пляцоўку расчысцілі, і цяпер засталося дачакацца апошніх дазвольных дакументаў.

Дырэктар «Мінскбуда» падкрэсліў, што «праз месяц-паўтара» пачнуць асваенне гэтай тэрыторыі. У выніку ў мікрараёне размесцяцца дамы зменнай паверхавасці з сучаснымі фасадамі. На першых паверхах будуць памяшканні для малога бізнэсу, у тым ліку для розных кафэ і іншых аб'ектаў.

Па словах Аляксандра Церахава, кватэры такога фармату пакуль рэдка сустракаюцца, але карыстаюцца папулярнасцю. Іх асаблівасці — асобныя гардэробныя і вокны ў санвузлах.

Кіраўнік «Мінскбуда» ўдакладніў, што «такія вось модныя» фішкі «сёння вельмі запатрабаваныя ў моладзі і на рынку жылля».

Абяцаюць таксама абсталяваныя гульнявыя пляцоўкі і дастатковую колькасць машына-месцаў.

Каментары6

  • Сарцір у цэнтры
    30.04.2024
    Вокны зрабіце каб не задувала
  • Ёсік
    30.04.2024
    Калісьці равеў, дырэктароў прыватных будаўнічых фірмаў пахапалі, ніхто ў Мінску больш не будзе будаваць, усе ў Смалявічы, Лагойск, Дзяржынск і г.д. І што, яшчэ больш сталі будаваць, гляджу, Сцяпянку ўжо забудоўваюць. А потым будуць азаронкі з турамі: ён такога не казаў, не было іншага сьцяга, ён не ведаў, яму не казалі аб гэтым.
  • Ё
    30.04.2024
    І аграменная паркоўка перад вокнамі ў цэнтры горада замест паркавай зоны. Калі гэты калгас нарэшце скончыцца.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць