У чэшскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга — «Poetická reportáž» беларускага паэта Дзмітрыя Строцава, у якую ўвайшлі пераклады ягоных вершаў на чэшскую мову.

«З 2020 года збіраліся чэшскія пераклады, пакуль іх не сабралася дастаткова. Апошнім імпульсам для выдання кнігі паслужыў пераклад паэмы «Вулей», які нечакана для мяне зрабіла Марцыя Патон. У зборнік увайшлі абраныя пераклады вершаў, напісаных у жанры сведчання, паэтычнага рэпартажу», — напісаў Дзмітрый Строцаў на сваёй старонкі ў фэйсбук.
Прэзентацыі «Poetická reportáž» пройдуць 12 сакавіка ў Брно і 15 сакавіка ў Празе. У траўні кніга будзе прадстаўлена на нацыянальным чэшскім кніжным кірмашы «Свет кнігі».
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары