Свет11

Расійская прапаганда вызначыла чатыры масты Нямеччыны для «ўдару ў адказ» за Крымскі мост

У праграме «Весткі тыдня» Дзмітрый Кісялёў адрэагаваў на праслухоўванне Расіяй нямецкіх афіцэраў.

Ён прадставіў інфаграфіку з чатырма мастамі Нямеччыны, якія могуць стаць цэллю ў адказ, калі Украіна атакуе Крымскі мост нямецкімі ракетамі Taurus. Прапагандыст пералічыў:

  • Фемарнзундскі мост
  • Ругенскі мост
  • Мост Гагенцалернаў у Кёльне
  • Магдэбургскі водны мост

«Ёсць на што паглядзець праз ракетны прыцэл, — сказаў ён. — Шкада будзе, але што рабіць? Наш Крымскі мост ім не шкада. Упэўнены, пасля апублікаванага аўдыёзапісу нарады генералаў бундэсвера з мэтай знішчыць наш Крымскі мост і наш Генштаб правядзе сваю рэкагнасцыроўку наконт аналагічных мэтаў у адказ у Нямеччыны.

Высокадакладны гіпергук вырашыць задачу няўхільна. Ну а з якой нагоды? Наш прыгажун Крымскі мост будавала ўся краіна, ён стаў натхненнем, транспартнай артэрыяй і архітэктурным шэдэўрам. І раптам нейкія недабітыя немцы сядзяць і цэляцца ў яго».

Як адзначае аглядальнік Bild Францыска Рынглебен, канцлер Олаф Шольц за апошнія дні некалькі разоў адкінуў магчымасць пастаўкі Украіне ракет Taurus. Але гэта не спыняе Расію ад нагнятання істэрыі вакол гэтай тэмы.

«Такі тып прапаганды паказвае, што магчымае прымяненне ракет Taurus, відаць, турбуе Пуціна больш, чым меркавалася», — піша журналістка.

Каментары1

  • Янка
    07.03.2024
    Высокадакладны гіпергук вырашыць задачу няўхільна

    Брыдкая жабка ня ведае, што ў момант гіпергукавага палёту расейскія ракеты ня здольныя манеўраваць - дзеля гэтага яны вымушыная моцна знішаць хуткасць, з-за чаго робяцца даволі ўразлівымі нават для ня самых сучасных сістэм Patriot PA-C2, якія былі прынятыя на ўзбраенне ў 1993.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць