Усяго патроху44

Сотні тысяч бачылі ў тыктоку, як беларус з дапамогай каханай аднаўляецца пасля страшнай аварыі. Вось што з ім цяпер

Пару месяцаў таму ў тыктоку завірусіліся ролікі з Уладам Аўласенкам і яго дзяўчынай Ніяй. Маладзёны паказвалі, як Улад аднаўляўся пасля цяжкай аварыі і комы. Што з хлопцам цяпер?

Фота: скрын з тыкток-акаўнта avlasenko.vn

Аварыя, у якую трапіў Улад, здарылася 1 кастрычніка 2023 года, і падчас яе хлопец, сярод іншых пашкоджанняў, атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Медыкі сумняваліся, ці выжыве хлопец, і пужалі: калі і выжыве, то, хутчэй за ўсё, не зможа гаварыць, рухацца і разумець рэчаіснасць.

З першых дзён хлопца падтрымлівала Нія, яго дзяўчына родам з Эміратаў. Нія — паспяховая блогерка, яе ютуб-канал мае 663 тысячы падпісчыкаў. У снежні дзяўчына пачала публікаваць тыктокі пра аднаўленне Улада. Цяпер у акаўнта пары больш за 156 тысяч падпісчыкаў.

З таго часу прайшло амаль тры месяцы. У першых роліках бачна, як Улад нанава вучыўся самастойна апранацца, сядзець, есці і гаварыць. На той час хлопец, заўважна схуднелы пасля комы і доўгага часу ў шпіталі, карыстаўся інвалідным вазком, але ўжо тады было ясна — пра жыццё «гародніны», якое лічылі верагодным яго дактары, гаворкі больш не ідзе.

Цяпер Улад шмат у чым навучыўся клапаціцца пра сябе, у тым ліку ён здольны гатаваць ежу, мыць посуд і пыласосіць. Але галоўнае — хлопец устаў на ногі, і хаця ён заўважна кульгае, але ўсё ж такі ходзіць сам.

@nashaniva Беларусу пасля аварыі дапамагае аднавіцца яго каханая #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #восстановление #каханне #медицина ♬ Маё каханне - Lavon Volski

Акрамя кульгавасці, ёсць і іншыя наступствы хваробы: Улад мае праблемы з памяццю, увагай, маўленнем і кантролем эмоцый, яму цяжка выказваць свае думкі, хлопец хутка стамляецца.

Фота: скрын з тыкток-акаўнта avlasenko.vn

Некалькі дзён таму Улад вярнуўся з чарговай рэабілітацыі ў бальніцы ў Аксакаўшчыне. Родныя зладзілі да яго свята з яго любімымі стравамі і плакатамі: «Улад і Нія, вы малайцы», «Улад! Ты выйграў гэтае жыццё». У адмысловым тыктоку бачна, што хлопец нават здолеў трохі патанцаваць з Ніяй і адной са сваячак.

@avlasenko.vn #чмт #последтп #черепномозговаятравма #владиния #реабилитация #владавласенко #дтп2023 #дтпаварии #беларусь ♬ original sound - A

Гледачы захапляюцца ў каментарах Уладам, Ніяй і сілай іх кахання. Але ж ёсць і хэйтэры — адзін з іх сумняваўся ў шчырасці Ніі, якая не кінула цяжка хворага хлопца: маўляў, або ён багаты, або гэта ўсё робіцца для кантэнту. На такую прэтэнзію Нія адказвае так:

«Калі мы чытаем такія каментары, нам робіцца сапраўды шкада такіх людзей. Ведаць, што яны ніколі не кахалі і не былі каханымі, ведаць, што ніколі б для іх не зрабілі таго ж… Проста сумна, што яны праецыруюць негатыў на іншых, бо для іх настолькі неверагодна, што чалавек можа прайсці праз пекла з-за кахання. 

Фота: скрын з тыкток-акаўнта avlasenko.vn

Калі жанчына клапоціцца пра каханага чалавека падчас хваробы, гэта з-за грошаў, а калі жанчына не клапоціцца, гэта таму што яна дрэнная жанчына. Мы ніколі не здолеем мець рацыю ў гэтым свеце з такімі людзьмі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Беларус трапіў у страшную аварыю. Каханая дапамагае яму аднавіцца — за іх гісторыяй сочаць тысячы

Сацсеткі ахапіў «тэст апельсінавай лупіны», які правярае адносіны з партнёрам на трываласць

Са студэнткі ў Сеуле ў маму ў Мінску. Як дзяўчына адна гадуе дачку ад карэйца

Каментары4

  • гердзень
    06.03.2024
    пашанцавала хлопцу з дзяўчынай. такіх дзяўчат рэдка, дзе знойдзеш
  • Здароўя хлопцу
    06.03.2024
    Як Мікола Карачанцаў.
  • Тая самая дзевачка
    07.03.2024
    гердзень , дзяучат такiх многа, але хлопцау, нажать, не.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне37

Ці мае права забіраць малога з дзіцячага садка старэйшы брат?2

У адным з магілёўскіх інтэрнатаў пасяліліся чырванакніжныя птушкі

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю89

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць