Здарэнні11

Мужчына выкінуў дзвюх кошак з 8-га паверха, бо іх гаспадыня не паехала з ім адпачываць

Жыхар Барысава адпомсціў віцяблянцы, выкінуўшы дзвюх яе котак з 8-га паверха. Гэтак ён адпомсціў жанчыне за тое, што яна не захацела паехаць з ім адпачываць за мяжу, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Здымак ілюстрацыйны

У міліцыю паступіла заява ад 50-гадовай жыхаркі Віцебска аб тым, што яе знаёмы выкінуў дзвюх котак з балкона, прычыніўшы жывёлам калецтва.

Як пазней высветлілася, у канцы 2023 года ў госці да віцяблянкі прыехаў 56-гадовы жыхар Барысава. Мужчына і жанчына збіраліся на навагоднія святы вылецець на адпачынак за мяжу. Але абставіны склаліся так, што ў працэсе афармлення дакументацыі на выезд у жанчыны ўзніклі некаторыя складанасці.

Вылецець на адпачынак у яе не атрымалася, а без яе мужчына на адпачынак таксама не паляцеў. Пакрыўджаны кавалер зладзіў прыяцельцы скандал, патрабуючы аддаць яму грошы, выдаткаваныя на пуцёўку.

Прыехаўшы зноў у Віцебск, ён папрасіўся застацца на начлег, паколькі было вельмі позна і транспарту да Барысава не было. Віцяблянка дазволіла знаёмаму застацца ў яе дома да раніцы.

На кватэры мужчына аднавіў скандал. Пры гэтым ён ладна напіўся і стаў нападаць на сваю знаёмую з кулакамі і пагрозамі.

Жанчыне ўдалося ўцячы з кватэры і выклікаць міліцыю. А пакуль яе не было дома, мужчына ўзяў дзвюх кошак і пайшоў на балкон, размешчаны на 8-м паверсе, з акна якога па чарзе стаў выкідаць жывёл на двор.

Віцяблянка змагла трапіць у сваю кватэру толькі з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі, адразу выявіла прапажу кошак і пабегла іх шукаць у двор. Жывёлін яна знайшла з рознымі траўмамі, характэрнымі для падзення з вышыні.

Свой неадэкватны ўчынак жывадзёр патлумачыў тым, што кошкі ягонай знаёмай залезлі на яе стол і ён вырашыў такім чынам выхаваць іх. Пры гэтым патлумачыць, з якой прычыны ён стаў у п'яным выглядзе буяніць і наводзіць свае парадкі ў чужой кватэры, ён адказаць не змог.

Кошкі, на шчасце, выжылі, але гаспадыні прыйшлося яшчэ доўга аднаўляць іх здароўе ў ветэрынараў. Пасля таго, як жанчына напісала ў міліцыю заяву аб жорсткім абыходжанні з жывёламі, мужчына ў сваю чаргу данёс на яе, бо, на ягоную думку, кошкі ў кватэры жылі без рэгістрацыі.

Дзеянні п'янага мужчыны кваліфікаваныя пракуратурай горада як жорсткае абыходжанне з жывёламі, што пацягнула атрыманне імі калецтваў. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу.

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    01.03.2024
    Бедныя и галодныя беларусики. 56-и летний мача из Бобруйска собрался на бл...ки с 50-и летней все еще девочкой за заграницу. Пока еще один альфасамец въезжает на абсолютно новой топой электричке от БМВ в подъезд облезлой панельки.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць