У Харкаве «Шахеды» трапілі ў АЗС: гараць 14 прыватных дамоў, загінулі сем чалавек
Асобы загінулых высвятляюць, сярод іх, паводле папярэдніх звестак, двое дзяцей ва ўзросце чатырох і сямі гадоў і шасцімесячнае немаўля.
Прынамсі сем чалавек загінулі ў выніку атакі беспілотнікаў на Харкаў, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінегубаў.

Асобы загінулых высвятляюць, сярод іх, паводле папярэдніх звестак, двое дзяцей ва ўзросце чатырох і сямі гадоў і шасцімесячнае немаўля.
Раней мясцовыя ўлады паведамлялі, што тры «шахеды» ўдарылі па АЗС у Харкаве — у выніку гэтага траплення разлілося гаручае і пачаўся буйны пажар. Загарэліся каля 15 прыватных жылых дамоў.
Расія не каментавала атаку дронаў на Харкаў. Горад і Харкаўская вобласць рэгулярна падвяргаюцца абстрэлам.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары