Меркаванні22

Замежныя СМІ аб нафтавым канфлікце Расіі і Беларусі

Гэтая тэма стала найгалоўнай напачатку 2010 г.

Непаразуменні паміж Расіяй і Беларуссю ў справе коштаў на нафту выклікалі цікавасць з боку замежных сродкаў масавай інфармацыі.

«The Wall Stret Journal» піша, што «Расія з'яўляецца асноўным саюзнікам і спонсарам Беларусі, але адносіны паміж двума былымі савецкімі рэспублікамі становяцца ўсё больш напружанымі праз фінансавыя прычыны. Кабінет міністраў Беларусі заявіў у нядзелю, што не змог дамовіцца аб умовах экспарту нафты і назваў патрабаванні Масквы супярэчачымі пагадненням аб Мытным саюзе, які быў створаны ў канцы мінулага года. Беларускі урад таксама заявіў аб «беспрэцэдэнтным ціску» на беларускую дэлегацыю з боку Расіі, назваўшы гэта «абсалютна непрымальным».

Польская «Gazeta Wyborcza» таксама змясціла матэрыял пад назвай «Расія карае Беларусь мытамі на нафту».

«Расія хоча пастаўляць без аплаты мыта толькі нафту для ўнутраных беларускіх патрэбаў, а гэта 25% агульнай колькасці сыравіны, якую Расія пастаўляе ў Беларусь – рэшта пасля пераапрацоўкі трапляе на Захад» – піша «Gazeta Wyborcza»
. У наступным артыкуле на гэтую тэму – «Беларусь змагаецца з Расіяй за таную нафту. Ці не пацерпяць польскія вытворцы?» – польская газета піша, што
«новыя прапановы Расіі знішчылі ўсе дамовы па стварэнні супольнай мытнай прасторы. Спроба вывесці энергетычную галіну з-пад юрысдыкцыі Мытнага саюза ў значнай меры падрываюць дамовы аб інтэграцыі».

Беларуска-расійскі нафтавы канфлікт нават паўплываў на кошты сыравіны на сусветных рынках. Аб гэтым паведамляе AFP. Кошты на нафту маркі WTI з пастаўкай праз месяц у сістэме электронных таргоў на амерыканскай біржы NYMEX 4 студзеня пераадолелі адзнаку ў 80 даляраў за барэль, што на 73 цэнта больш, чым па выніках апошняй сесіі 2009 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»26

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны25

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам27

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»26

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць