Грамадства1818

Чаму Ціханоўская не сустрэлася з Зяленскім у Давосе?

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры «Еўрарадыё» расказаў пра закуліссе сусветнага эканамічнага форума ў Давосе, а таксама пра казус, які адбыўся.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Офіс Ціханоўскай

Вячорка тлумачыць, што ўдзел Святланы Ціханоўскай у такіх мерапрыемствах і кароткія сустрэчы з палітыкамі розных краін там — спосаб прыцягнуць увагу да беларускіх праблем.

 «Каб нас ва ўсёй гэтай мітусні, геапалітычным хаосе не забылі, не спісалі, не здалі Пуціну», — кажа Вячорка.

Чаму на форуме, куды прылятаў і Уладзімір Зяленскі, не атрымалася сустрэцца з ім?

«Таму што мы гэтую сустрэчу не выпрошваем, не патрабуем. У адміністрацыі Зяленскага ведаюць, што мы адкрытыя да камунікацыі, і Кавалеўскі, і Лябедзька на працягу апошняга года сустракаліся некалькі разоў з ягонымі дарадцамі, і Святлана бачылася двойчы за мінулы год з Зяленскім. Гэтае пацісканне рук з Зяленскім на кожным форуме не мае сэнсу, улічваючы, наколькі ён заняты».

Але з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам была магчымасць коратка перагаварыць перад адной з дыскусій і пасля яе.

«Добрыя даверлівыя адносіны. Зараз паглядзім, які будзе працяг, — каментуе Франак Вячорка. — Мы чакаем прызначэння ўпаўнаважанага — спецпасланніка па Беларусі з боку Украіны. Мы накіравалі такую заяву на імя міністра дзесьці месяц-паўтара таму і спадзяемся, гэта рашэнне будзе прынята, што значна аблегчыць нашу супрацу з Украінай».

Офіс Ціханоўскай запытваў сустрэчы на форуме і з афрыканскімі краінамі, якія сябруюць з Лукашэнкам. Дзве краіны спачатку пацвердзілі сустрэчы, а пасля спасавалі.

«Магчыма, спачатку падумалі, што гэта дэлегацыя афіцыйнага Менска», — выказаў здагадку Вячорка.

Цікава, што пэўны час на сайце Давоскага форуму ў раздзеле пра Ціханоўскую вісела спасылка на дзяржаўны сайт презідент.гов.бай. Праз некаторы час спасылку прыбралі.

Вячорка лічыць, што гэта знак, што Ціханоўскую ўспрымаюць як прадстаўніка краіны.

Каментары18

  • Удзячныя беларусы
    17.01.2024
    Спадарыня Сьвятлана, дзякуй Вам за Вашую працу на карысьць Беларусі!
  • ...
    17.01.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Каментатар 1
    17.01.2024
    А якую дапамогу гэты офіс можа прапанаваць Украіне? Сфатаграфавацца і выказаць занепакоенасць?
    Пра гэтых балбатуноў ёсць добрая песня ў Brutto Міхалка -- называецца "адідас".

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць