Грамадства1414

Ведаеце, хто на пратэстах пляваў у твар журналісту БТ? Платны агент міліцыі

Аляксей Радына — той самы ўдзельнік пратэстаў-2020, які плюнуў у твар журналісту БТ Аляксандру Хараўцу. Што стаяла за імпульсіўнай рэакцыяй чалавека, які не прайшоў міма прапагандыста?

Аказваецца, усё проста. Радына быў на заданні. Ён — платны агент лукашэнкаўскіх сілавікоў.

Мяркуючы па базах інфармацыі, 38-гадовы Аляксей Радына быў у розны час і кіроўцам таксі, і будаўніком. Агулам за жыццё ён змяніў больш за 30 месцаў працы, але мае значэнне толькі адно з іх — кампанія «Ларыскор».

«Ларыскор» — фіктыўнае месца працаўладкавання людзей, якіх міліцыя наймала для дапамогі ў аператыўна-вышуковай дзейнасці. Напрыклад, калі трэба разгаварыць чалавека ў камеры, да яго падсаджвалі маргінала з «Ларыскора». Той сядзіць на сутках, але не таму што здзейсніў правапарушэнне, а таму што гэта яго праца. Пры патрэбе такія агенты выкарыстоўваюцца і для вядзення любой іншай аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Аляксей Радына — адзін з такіх людзей. Пасля пляўка ў Хараўца на яго насамрэч склалі пратакол па артыкуле 23.34. Найхутчэй, яго зняволенне было аформленае як чарговая камандзіроўка.

Мяркуючы па звестках «Вясны», у 2020 годзе Радыну «затрымлівалі» двойчы. Пасля Маршу герояў 13 верасня ён атрымаў 14 сутак. А 25 кастрычніка давялося «адказваць» за інцыдэнт з Хараўцом.

З «Нашай Нівай» пагутарыў адзін з суседзяў правакатара. «Ён раней жыў у нашым двары. Там яго і затрымалі праз некалькі дзён пасля таго маршу з пляўком. Аляксей пасля распавядаў, што яго нібыта прыпякалі электрашокерам. І сказаў, што яму параілі больш не жыць у нашым двары. Ну і з’ехаў кудысьці. Апошні раз бачыў яго перад Новым годам 2020/2021. Інфармацыю пра яго знайшлі выпадкова. У двары пасля абмяркоўвалі, што мы як дурні збіралі дапамогу, а ён, аказваецца, быў з «Ларыскора».

Харавец кажа, што адразу прабачыў Радыну. Што ж, усё лагічна: у той дзень на заданні былі абодва.

@nashaniva Хто плюнуў на пратэстах у твар прапагандысту БТ? #беларусь #навіны #нашаніва #минск #беларусьновости #беларусьчп #беларускіцікток ♬ Sun - DVRKHOLD

Чытайце яшчэ:

Што за карэспандэнт БТ чапляецца да падлеткаў на нядзельных маршах?

Каментары14

  • КысьКысь
    12.01.2024
    Kotya, вы асабіста часта плюецеся ў злачынцаў?
  • НГ
    12.01.2024
    Kotya, Так, грэбавалі. Гэта як з пэўнай субстанцыяй, якую лепш пераступіць, чым уступіць.
  • sfd
    12.01.2024
    мда... 
    подобные истории наводят только на адну мысль. Беларус беларусу беларус. 

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў10

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне мытаў на ўгнаенні з Беларусі і Расіі4

14-гадовая школьніца памерла ў бальніцы ў Ельску5

Бітва за Канстанцінаўку: чаму гэтае месца можа стаць галоўнай мэтай наступу Расіі

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну23

У Вашынгтоне забілі дваіх супрацоўнікаў пасольства Ізраіля. Яны збіраліся заручыцца

Гаваркі крумкач, яркія паўліны, мілыя лісіцы і яшчэ шмат дзікіх жывёл знайшлі прытулак у вёсцы непадалёк ад Маладзечна

Рускамоўная пісьменніца выйшла замуж за беларуса і склала незвычайны слоўнічак ягоных слоў, якіх ніколі раней не чула23

Беларуска: У мяне ваюе каханы, і я жыву з тым, што ўяўляю ягоную смерць2

Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў10

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць