Свет

Паэтаў, якія прачыталі «антымабілізацыйныя» вершы на плошчы ў Маскве, адправілі ў калонію на значныя тэрміны

Цвярскі суд Масквы прысудзіў Ягора Штоўбу і Арцёма Камардзіна да 5,5 і 7 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Іх прызналі вінаватымі ва ўзбуджэнні нянавісці ці варожасці, а таксама ў закліках, накіраваных супраць бяспекі дзяржавы.

Суд над удзельнікамі «Маякоўскіх чытанняў». Фота: ru2ch / Telegram

Падставай для распачынання крымінальнай справы стаў выступ з «антымабілізацыйнымі» вершамі на Трыумфальнай плошчы ў Маскве падчас «Маякоўскіх чытанняў», якія прайшлі ў верасні мінулага года пасля абвяшчэння прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным мабілізацыі. 

Па версіі абвінавачвання, Камардзін у вершах заклікаў не браць позвы з рук работнікаў ваенкаматаў, не падпісваць дакументы аб атрыманні позваў і не хадзіць у ваенкаматы. 

Паэтаў таксама абвінавацілі ва ўзбуджэнні нянавісці, прыніжэнні і закліках да гвалту ў дачыненні да «добраахвотніцкіх узброеных фарміраванняў ЛНР і ДНР» за фразу «Слава Киевской Руси, Новороссия — соси».

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны2

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Падземныя вучэнні ў Лондане. На закінутай платформе метро рэпетавалі адбіццё нападу Расіі на краіны Балтыі7

Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі1

«Думалі, бандыты, аказалася — паліцыя». Удзельнікі перастрэлкі ў Польшчы расказалі сваю версію, але пытанняў менш не стала12

Раскол у Крамлі: эліты ў роспачы, веры ў Трампа больш няма, а Пуцін працягвае марыць пра Данбас33

Год на арбіце дзеля сцяга на Месяцы. Пекін уступіў у новы этап касмічнай гонкі з ЗША4

З-за школьнай парты — у намёт на 15 чалавек. Як старшакласнікаў будуць прымусова рыхтаваць да службы12

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе14

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй5

IT-гіганты масава звальняюць супрацоўнікаў, каб аплаціць выкарыстанне штучнага інтэлекту11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны2

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць