Сталі вядомыя вынікі затрыманняў супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры ў Браславе
Дырэктарку браслаўскага Музея традыцыйнай культуры Элеанору Зінкевіч арыштавалі на 15 сутак. На такі ж тэрмін арыштаваныя яе муж і сямейная пара Рулевічаў, піша «Вясна».
Людміла Рулевіч — знакамітая ў рэгіёне майстрыха, захавальніца майстэрства традыцыйнага ткацтва.
Яшчэ тром людзям уручаны позвы ў суд. Усё гэта — вынікі начнога «хапуну», які адбыўся ў Браславе ўночы з 21 на 22 снежня. Сілавікі затрымалі 7 чалавек, у іх дома правялі ператрусы.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары