Эканоміка33

«Казахстан не будзе рызыкаваць». Чаму казахі не пускаюць да сябе «Боінгі» з Беларусі

Казахстан не ўводзіў забароны для палётаў «Белавія» ў цэлым, але ў дачыненні да самалётаў маркі «Боінг» не хоча рызыкаваць, каб не трапіць пад другасныя санкцыі ЗША. Пра гэта заявіў пасол Казахстана ў Беларусі Ерлан Байжанаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Адзін з «Боінгаў» «Белавія». Фота: БелТА

«Казахстан не ўводзіў забарон і абмежаванняў на палёты «Белавія».

Гэта звязана з санкцыямі, якія былі прыведзеныя ў дзеянне ЗША. Гэта краіна — вытворца гэтых «Боінгаў». Мы, беручы пад увагу гэтую акалічнасць, натуральна, не хочам рызыкаваць і атрымаць другасныя санкцыі ў дачыненні да свайго парку «Боінгаў» і гэтак далей.

Забаронаў для «Белавія» не ўводзілася, сведчаннем чаму — здзяйсненне палётаў авіякампаніі ў Астану шэсць разоў на тыдзень. Пры гэтым нашы авіякампаніі пазбаўленыя магчымасці лётаць у Беларусь.

Таму што гэтыя абмежаванні закранулі і «Эйрбасы», і «Боінгі». А ў нас самалётны парк складаецца з іх. Нашы авіякампаніі не могуць атрымаць страхоўку на гэтыя палёты і забеспячэнне рамонту», — сказаў казахстанскі дыпламат.

Пры гэтым ён запэўніў, што чыста ідэйна Казахстан выступае «супраць такіх інструментаў міжнароднага ціску, як эканамічныя санкцыі». Але ставіць пад магчымую пагрозу самога сябе дзеля абароны інтарэсаў беларускага рэжыму пры гэтым таксама не хоча.

І нават тое, што некаторыя іншыя краіны ЕАЭС і СНД занялі ў гэтым пытанні іншую пазіцыю, не з'яўляецца для кзаахаў пераканаўчым аргументам.

«Магчыма, гэтыя партнёры любяць рызыкаваць. Казахстан не будзе рызыкаваць у гэтым пытанні», — заявіў Ерлан Байжанаў.

Чытайце таксама:

ЗША працягнулі санкцыі супраць «Белавія»

Мінскі аэрапорт на фоне санкцый кінуўся ў фантазіі: абяцаюць рэканструкцыю згодна з праектам нейрасеткі

«Час лятаць на сваіх». Пархомчык заявіў, што Беларусь рыхтуецца выпускаць свае самалёты

У беларускім Мінтрансе расказалі, чаму не купляюць расійскіх самалётаў

Каментары3

  • Малайцы, што сказаць
    14.12.2023
    Казахі красаўцы. Сапраўды ідуць у бок незалежнасці ад " старэйшых братоў і рускага міру
  • EMIL
    14.12.2023
    Казахи хитрые.
    С одной стороны не хотят рисковать, а с другой гонят санкционку в Россию
  • беларуска
    15.12.2023
    EMIL, нацыянальныя інтарэсы in a nutshell

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?3

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

ВМС Украіны: Гаварыць пра адступленне расіян з Кінбурнскай касы пакуль зарана

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага44

Мерц заклікаў да спынення баявых дзеянняў ва Украіне7

«Трымайце сваіх кіеўскіх гадаванцаў пад кантролем». Прадстаўнік Беларусі ў АБСЕ выступіў з хамскай прамовай32

У Белавежскай пушчы чэзнуць векавыя дубровы. Навукоўцы патлумачылі, што адбываецца2

Аператара А1 збіраюцца пакараць за прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагі тарыф2

Чалавек-павук (Том Холанд) прайграў у конкурсе двайнікоў Чалавека-павука1

Куды падзелася экс-дэкан журфака БДУ Вольга Самусевіч, якая рэпрэсавала студэнтаў у 2020‑м?1

З'явіўся мабільны дадатак з грамадскімі прыбіральнямі Мінска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?3

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць