Усяго патроху

«Іржавы мост» у Мінску ўсё ж такі ачысцілі ад снегу. Пытанне, ці надоўга

Раніцай 12 снежня ў Мінску ачысцілі ад снегу «Іржавы мост» праз Свіслач, паведамілі «Мінск-Навіны». Гэта адбылося на наступны дзень пасля таго, як на сітуацыю з ім звярнулі ўвагу СМІ.

Фота: Гардарбуд

На прадпрыемстве «Гараўтамост», якое абслугоўвае аб'ект, адзначылі, што прыбіранне было праведзена «ў адпаведнасці з графікам».

«У нас на балансе 109 мастоў і пуцеправодаў, 45 тыс. кв. м пешаходнай і тратуарнай часткі… Гэта вялікая плошча, і ёсць чарговасць прыбірання. Збудаванні з вялікай праходнасцю прыбіральшчыкі тэрыторыі чысцяць у першую чаргу, а затым бяруцца за менш папулярныя аб'екты», — пракаментаваў «Мінск-Навінам сітуацыю дырэктар прадпрыемства Павел Важнік.

Фота: Гардарбуд

Мост ачысцілі ад снегу, пасыпалі супрацьгалалёднымі рэагентамі, але снег у Мінску працягвае ісці, а дата наступнага прыбірання не называецца.

«Іржавы мост» — адзін з найноўшых мастоў Мінска. Узвядзенне моста ад вуліцы Зыбіцкай да былой Другой гарадской бальніцы было запланавана ў рамках будаўніцтва гатэля Hilton. Ужо на этапе праектавання да яго прыляпілася назва «Ржавы», бо агароджа выканана з картэнавай сталі, колер якой нагадвае ржу.

Мост атрымаўся даволі стромкім па ўздыме, каб гарадскія службы маглі чысціць пойму Свіслачы і спакойна праплываць пад мостам. Адкрылі яго ў сярэдзіне кастрычніка 2022 года, але ўжо літаральна праз некалькі дзён праход па мосце перакрылі на час будаўніча-мантажных работ гатэля па суседстве. Потым мост працаваў яшчэ нейкі час, а ў лютым гэтага года на яго зноў стала нельга заходзіць, і зноў з той самай прычыны. Зноў ён адкрыўся ў красавіку 2023 года.

Калі мост адкрывалі, то абяцалі, што ўзімку ягонага замятання снегам не здарыцца: маўляў, пакрыццё будзе абсталяванае сістэмай супраць слізгання і будзе нават з падагрэвам.

Цяпер «Гарааўтамост» запэўнівае, што гэтая сістэма сапраўды прадугледжаная, але забудоўшчык яшчэ не перадаў прадпрыемству, якое абслугоўвае аб'ект, кабельную лінію электразабеспячэння для ўключэння «цёплай падлогі».

Па словах Паўла Важніка, «цяпер гэтыя перашкоды ліквідуюцца» і чакаецца, што сістэма запрацуе да канца года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць