Вайна22

NYT: ЗША і Украіна распрацоўваюць ваенную стратэгію на 2024 год, і іх погляды разыходзяцца

Амерыканскае і ўкраінскае вайсковыя камандаванні шукаюць новую стратэгію вядзення вайны з Расіяй, якой магла б прытрымлівацца Украіна ў пачатку 2024 года. Амерыканскія чыноўнікі спрабуюць падрыхтаваць украінцаў да наступнага года баявых дзеянняў, папярэджваючы, што дапамога Украіне наўрад ці будзе такой жа значнай, як у першыя два гады вайны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі размаўляе з камандуючым Сухапутнымі войскамі Украіны Аляксандрам Сырскім падчас візіту ў прыфрантавы горад Купянск Харкаўскай вобласці, 30 лістапада 2023 г. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Як піша The New York Times са спасылкай на чыноўнікаў ЗША і Украіны, ЗША настойваюць на стратэгіі, пры якой Украіна надасць асноўную ўвагу абароне і ўтрыманню бягучых пазіцый, а таксама будзе нарошчваць сілы і запасы зброі на працягу года. Такая стратэгія, лічаць ЗША, забяспечыць Украіне магчымасць адбіць любы новы наступ Расіі. 

Мэта стратэгіі — стварыць дастаткова пераканаўчую пагрозу і прымусіць Расію разглядаць магчымасць мірных перамоваў у канцы 2024-га або ў 2025 годзе.

Прадстаўнікі Украіны, у сваю чаргу хочуць перайсці ў наступ альбо на зямлі, альбо з дапамогай далёкіх удараў, «спадзеючыся прыцягнуць увагу ўсяго свету». 

У прыватнасці, у Кіеве вывучаюць стратэгію, заснаваную на паспяховых глыбокіх ударах па Крыме мінулай восенню. 

Украінцы шукаюць спосабы вывесці Расію з раўнавагі з дапамогай нападаў на зброевыя заводы, склады зброі і чыгуначныя пуці, па якіх перавозяць боепрыпасы, а таксама сімвалічных перамог. Былы высокапастаўлены вайсковец з Украіны адмовіўся абмяркоўваць з газетай гэтыя прапановы, але прызнаў, што новы план распрацоўваецца і назваў яго «вельмі смелым». 

Па словах амерыканскіх і ўкраінскіх афіцэраў, саюзнікі спадзяюцца прапрацаваць дэталі новай ваеннай стратэгіі ў студзені 2024 года падчас серыі ваенных гульняў, якія плануецца правесці ў нямецкім Вісбадэне.

Паводле выдання, неабходнасць у новай стратэгіі ўзнікла на фоне няўдач украінскага контрнаступлення і паслаблення падтрымкі Украіны ў Кангрэсе ЗША. 

Прадстаўнікі Украіны не разумеюць, наколькі нестабільная далейшая падтрымка з боку ЗША і ўскладаюць нерэалістычныя спадзяванні на амерыканскія пастаўкі, адзначаюць суразмоўцы газеты. Напрыклад, украінцы просяць мільёны артылерыйскіх снарадаў з заходніх запасаў, якіх проста не існуе.

Амерыканскія чыноўнікі спрабуюць падрыхтаваць украінцаў да наступнага года баявых дзеянняў, папярэджваючы, што любая дапамога, якую ў выніку ўхваліць Кангрэс, наўрад ці будзе такой жа значнай, як у першыя два гады вайны, пераказвае артыкул «Медуза».

Каментары2

  • Ганьба
    12.12.2023
    Хто нас першы вызваліць - ПКК ці 200 джыпаў з Літвы? Стаўлю на войска прывідаў Прыгожына.
  • Абы трындзець
    12.12.2023
    Афганістан паказаў, хто чаго варты

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму2

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму2

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць