Эканоміка11

У Мінск пачынае лётаць турэцкая авіякампанія

Як паведамляе турэцкая авіякампанія Southwind Airlines, з 15 снежня яна пачынае рэгулярныя штодзённыя рэйсы па маршруце Стамбул — Мінск — Стамбул. Абяцаюць, што рэйс Мінск — Стамбул будзе доўжыцца 3 гадзіны 10 хвілін.

Фота: Fabrizio Gandolfo/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Білеты на рэйсы даступныя на сайце авіякампаніі і каштуюць ад 5 тысяч турэцкіх лір (172 даляры), у залежнасці ад тэрмінаў планаванага палёту.

Southwind Airlines — маладая турэцкая чартарная авіякампанія, якая была створана ў 2022 годзе для палётаў з Турцыі ў Расію. У кампаніі 14 самалётаў Airbus і Boeing, яна выконвае палёты ў Расію, Ізраіль, Германію і Швейцарыю.

Усе рэйсы з Турцыі выконваюцца з Антальі.

Шмат гадоў з Мінска ў Турцыю лётала авіякампанія Turkish Airlines. Але ў лютым 2022 года яна часова прыпыніла рэйсы, ды так з той пары і не аднавіла іх.

«Белавія» лётае ў Стамбул з ліпеня 1996 года.

Каментары1

  • Призыв к санкциям против турецкой авиакомпании
    11.12.2023
    Под вторичные санкции её!

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць