Грамадства1919

Качанава паабяцала не судзіць Лукашэнку

У Палаце прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь». Яго прадстаўляла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, якая сярод іншага акцэнтавала ўвагу, што новы закон замацоўвае пажыццёвыя гарантыя для экс-прэзідэнтаў і іх сямейнікаў.

«Вызначаецца, што прэзідэнт, які спыніў выкананне паўнамоцтваў у сувязі са сканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе, альбо датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі або стойкай недзеяздольнасці праз стан здароўя ажыццяўляць абавязкі прэзідэнта, мае недатыкальнасць», — патлумачыла Качанава.

Яго, маўляў, няможна будзе прыцягваць да адказнасці за дзеянні, якія ён здзейсніў у сувязі з выкананнем прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. І ўвогуле няможна будзе пазбаўляць волі былога прэзідэнта на такіх падставах.

Прыняцце новых законаў лукашысты ініцыявалі ў сувязі з тым, што летась яны прынялі новую канстытуцыю, і трэба, каб іншыя прававыя акты прынамсі фармальна ёй адпавядалі.

Каментары19

  • Лёлік з-пад Лімасола
    07.12.2023
    Назарбаева таксама ўсе паабяцалі не судзіць, але за кокі ўзяліся добра
  • Вася
    07.12.2023
    Судить будет народ, и качанову тоже. Ведь по сути законы принятые после 1996 года, являются понятиями бандитов захвативших власть, и всё что они там напринимали о своей неприкосновенности работать не будет
  • Чаркашкварка
    07.12.2023
    Цябе Качанава таксама будуць судзiць за шматлiкiя злачынствы супраць беларускага народа, за саудзел у захопе i утрыманнi улады спалучанае с забоствамi грамадзян, усталяваннi фашысцкай расейскай акупацыi, спрыянню захопу тэрыторыi расейскiмi войскамi, здраду дзяржаве, саудзелу у развязваннi вайны лукашэнкам i пуцiным супраць Украiны, спачатку сядзеш на 15 гадоу, а потым здаш беларускi пашпарт i паедзеш да сябе у расею.

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі46

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі30

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ11

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі46

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць