Вайна44

У Расіі прагназуюць рост стратаў у вайне. Гэта вынікае з заяўкі на пратэзы ў наступным годзе

Мінпрацы Расіі прагназуе рост попыту на пратэзы. Па падліках ведамства, у наступным годзе спатрэбіцца на 10-20 тысяч пратэзаў больш.

Антываенная акцыя ў Маскве, верасень 2022 года. Фота: Getty Images

У тлумачальнай запісцы да законапраекта «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў», піша «База», Мінпрацы раскрывае статыстыку па попыце на пратэзы. Цяпер, зыходзячы з колькасці заявак, патрэба ў пратэзах складае каля 50-60 тысяч вырабаў у год.

«Прагназуемая патрэба ў пратэзах у бліжэйшы перыяд ацэньваецца ў абʼёме не менш за 60-70 тысяч вырабаў у год з улікам новых рэгіёнаў», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы.

Мінпрацы адзначае, што ў асноўным гэта пратэзы ног — 88% ад агульнай колькасці, тыя, што засталіся 12% — пратэзы рук.

Хаця «База» выказвае меркаванне, што павелічэнне колькасці пратэзаў не звязана з вайной (для вайскоўцаў ідуць яшчэ асобныя закупкі), але ў кастрычніку намеснік міністра працы Аляксей Воўчанка назваў «яркай праблемай» сітуацыю з ампутацыяй канечнасцяў удзельнікам вайны.

Паводле яго слоў, больш за палову ўдзельнікаў вайны ва Украіне, якія праходзяць медыцынскі агляд, маюць ампутацыі канечнасцяў.

Па даных «Медыязоны», з 24 лютага 2022 па 29 лістапада 2023 года пацверджана гібель як мінімум 38 261 расійскага вайскоўца. Выданне адзначае рэзкі рост гэтых лічбаў у лістападзе, ён звязаны з актыўнымі баямі: з пачатку лістапада журналісты рэгіструюць вялікую колькасць некралогаў з месцам гібелі пад Аўдзееўкай, да іх дадаліся публікацыі аб загінуўшых у Херсонскай вобласці — там баі ідуць на выспах Дняпра і каля вёскі Крынкі на падкантрольным Расіі левым беразе.

Колькасць параненых звычайна ў тры-пяць разоў большая за колькасць загінулых. 

Каментары4

  • шыпшына
    04.12.2023
    Дядька из Киева, ды там мейсца няма каб іх уставіць)
  • Влад
    04.12.2023
    Россия избавляется от генетического мусора. А от кого избавляется Украина разменивая людские жизни на территории?
  • Спадар
    04.12.2023
    "бабы яшче нарожають", "не корысти ради,а волею пославшего мя х-ла"

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць