Грамадства

Зіма блізка. У Міністэрстве ЖКГ расказалі, калі пачнецца ацяпляльны сезон

Ацяпляльны сезон можа пачацца ўжо вельмі хутка, а менавіта 1 кастрычніка. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства ЖКГ Аляксей Філановіч, паведамляе Федэрацыя прафсаюзаў.

Фота: 1prof.by

Бабіна лета працягне радаваць беларусаў толькі да заўтра. А пачынаючы з выхадных дзённая тэмпература паветра ў Беларусі не будзе перавышаць +20°C.

Летась ацяпляльны сезон у Беларусі пачаўся ў дваццатыя дні верасня. Як распавёў намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Філановіч, сёлета арыенціровачная дата ўключэння ацяплення — 1 кастрычніка.

Рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона прымаюць абласныя, раённыя і гарадскія выканкамы. Пры падпісанні заключэння спецыялісты ўлічваюць даныя метэаслужбаў аб сярэднясутачнай тэмпературы ў сваіх рэгіёнах.

У Беларусі выдзяляюцца 3 групы спажыўцоў цяпла:

  • сацыяльныя аб'екты;
  • жылы фонд;
  • адміністрацыйныя будынкі.

Аб'екты першай катэгорыі пачынаюць ацяпляць, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу 5 сутак не падымаецца вышэй за +10°C. Гаворка ідзе пра лячэбна-прафілактычныя ўстановы, медустановы, аб'екты сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі і гасцініцы.

Жылыя дамы трапляюць у другую чаргу. Каб у кватэрах беларусаў, а таксама ў інтэрнатах, адукацыйных установах (акрамя дзіцячых садоў і школ), тэатрах і лазнях пацяплела, сярэднясутачная тэмпература на працягу пяці дзён запар не павінна падымацца вышэй за +8 °C.

Апошнімі батарэі становяцца цёплымі ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, а таксама на прамысловых аб'ектах. Часцей за ўсё на запуск ацяплення сыходзіць ад 3 да 5 дзён. Пры гэтым спусканне паветра з сістэм па неабходнасці ажыццяўляецца на працягу 10 сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць