Свет77

Адбылася ўцечка інфармацыі аб сакрэтнай калекцыі твораў мастацтва Рамана Абрамовіча. Яе кошт астранамічны

Выданне The Guardian прааналізавала буйную ўцечку з афшорнага бізнэс-рэгістратара на Кіпры і высветліла, што пуцінскі алігарх і мільярдэр Раман Абрамовіч таемна валодае адной з самых каштоўных прыватных творчых калекцый у свеце. Расказваем, што ў ёй.

Раман Абрамовіч. Фота: AP

Інфармацыі пра калекцыю карцін алігарха Рамана Абрамовіча і ягонай былой жонкі Дар’і Жукавай было не вельмі шмат. Журналісты ведалі толькі некаторыя факты (так, напрыклад, у 2013 годзе яны набылі серыю твораў Іллі Кабакова — самага дарагога з сучасных расійскіх жывапісцаў). Аднак, дзякуючы зліву файлаў афшорнага кіпрскага бізнэс-рэгістратара MeritServus, выданню The Guardian стала вядома пра вялікую таемную калекцыю, якая «магла б стаць сапраўдным музеем».

Журналісты The Guardian высветлілі, што толькі ў 2018 годзе Абрамовічу належала 369 прадметаў мастацтва агульным коштам у 962 мільёны даляраў. Сярод аўтараў карцін сустракаюцца такія прозвішчы, як Малевіч, Пікаса, Бэкан, Фрэйд, Манэ, Магрыт і іншыя.

Самы дарагі элемент калекцыі — «Трыпціх» Фрэнсіса Бэкана, напісаны ў 1976 годзе. Абрамовічы набылі яго ў 2008 годзе на аўкцыёне Sotheby’s. Ацэначны кошт карціны ў злітых афшорных дакументах — 86,3 мільёна даляраў.

«Трыпціх», Фрэнсіс Бэкан, 1976. Фота: Wikimedia Commons

Акрамя «Трыпціха» ў прыватным «музеі» алігарха можна сустрэць такія карціны, як: 

  • «Пляж у Трувіле» Клода Манэ амаль за 16 мільёнаў даляраў;
  • «Спячая сацыяльная работніца» Люсьена Фрэйда за 33,6 мільёна даляраў;
  • «Супрэматычная кампазіцыя» Казіміра Малевіча, чый кошт ацэньваецца ў 54,6 мільёна даляраў.

Карціна Малевіча, дарэчы, была выстаўлена на аўкцыён у 2000 годзе, дзе невядомы набыў яе за 17 мільёнаў даляраў, а з файлаў MeritServus вядома, што ў 2013 годзе карціна ўжо належала Абрамовічу.

Сама таемная калекцыя карцін была запісаная на заснаваную на Брытанскіх Віргінскіх астравах кампанію Seline-Invest, якая ў сваю чаргу кантралюецца кіпрскім трастам Ermis Trust Settlement, чыім адзіным беніфіцыярам пасля заснавання ў 2010 годзе быў сам Раман Абрамовіч.

Калекцыю мастацтва заходнія санкцыі пакуль не закранулі, бо асноўная доля маёмасці належыць менавіта былой жонцы мільярдэра Дар'і Жукавай.

Тым не менш пагроза ўсё яшчэ застаецца. У цяперашні час украінскія ўлады складаюць спіс твораў мастацтва, якія належаць алігархам з атачэння Пуціна. Яны плануюць канфіскаваць карціны, прадаць іх, а атрыманыя грошы накіраваць на аднаўленне Украіны.

Каментары7

  • мастак
    22.09.2023
    Пэн, гэта праўда, што ёсць то ёсць...
  • Максим Дизайнер
    22.09.2023
    Пэн, 

    Иди котлету в пузо запихай, и жирную борщеварку обнеми. Не забудь грядки в Домашанах прополоть, уежник херов.
  • Незалежны мастак
    22.09.2023
    Максим Дизайнер, а навошта абражаць апанента. Дайце каментар аб жывапісу, толькі не трэба з Вікіпедыі цягнуць сюды інфармацыю.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць