У судзе Савецкага раёна быў вынесены прысуд кіроўцу сталічнага транспартнага прадпрыемства Аляксандру Ліпскаму. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка, піша «Вясна».

Суд Савецкага раёна Мінска. Фота: «Вясна»
Паведамляецца, што Ліпскі летась у адным з тэлеграм-каналаў змясціў каментар, які змяшчаў негатыўную ацэнку Лукашэнкі, «выяўленую ў ненарматыўнай форме маўленчага выказвання».
Мужчыну затрымалі да суда.
Лінгвістычная экспертыза прызнала апублікаваную інфармацыю абразай.
Прысуд — два гады хатняй хіміі і канфіскацыя тэлефона.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары