Вайна88

«Быццам не дваццаць за дзень страцілі». Расійскі франтавік раскрывае рэальныя лічбы страт

Блогер-франтавік Трынаццаты працягвае крытыкаваць расійскую прапаганду, камандаванне. І сумуе, што Прыгожын не дайшоў да Масквы.

Блогер "Трынаццаты" Блогер "Тринадцатый" Blogger "Thirteenth"
Блогер «Трынаццаты». Стопкадр відэа тэлеграм-каналу Separ13_13

Расійскі франтавік і блогер у апошнія дні абрынуў свой гнеў на журналістаў, якія, маўляў, у чарговы раз «прыкрываюць дупы сваім любімым папікам-камандзірам».

Ён адзначае, што ў інтэрнэце паказалі кадры «захопленай» натаўскай зброі і паведамілі, што бераг Дняпра цалкам зачышчаны, Узброеныя сілы Украіны (УСУ) выбітыя з займаных пазіцый, а таксама знішчана сто пяцьдзясят украінскіх салдат.

«Ды што вы цырымоніцеся? Пішыце трыста! А лепш за пяцьсот! Навошта паперу шкадаваць? Не, рабяты, давайце аб'ектыўна! Пакажыце трупы! Пакажыце дакументы (калі ёсць), палонных пакажыце, а натаўскай зброяй вы лохаў толькі можаце здзівіць. З пачатку СВА яе ўжо захапілі велізарную колькасць, і такія пастановачкі, уцюхвайце каму-небудзь іншаму. Не трэба выдаваць жаданае за сапраўднае. Спыніце паводзіць сябе, як прастытуткі, навучыцеся казаць праўду», —

піша блогер і дадае, што такое паведамленне «было зроблена ў спешцы, мусіць, таму, што Вярхоўны Галоўнакамандуючы напярэдадні быў у Растове-на-Доне, у штабе ПдВА, і каб не быць пакаранымі, было прынята рашэнне, тэрмінова (на жаль, толькі на словах) зачысціць наш бераг Дняпра ад ворагаў».

22 жніўня Трынаццаты паведамляе аб цяжкай сітуацыі на Херсонскім напрамку і зноў крытыкуе журналістаў, якія прыкрываюць хлусню камандзіраў:

«На Херсонскім напрамку робіцца поўны гамон. Мурзілку павысілі, яго новым падначаленым прыношу свае глыбокія спачуванні. Калі там ёсць адэкватныя камандзіры, то Мурзілка аднойчы апынецца пад трыбуналам. Чым хутчэй, тым лепей.

Многае хачу сказаць, многае хачу напісаць. Асабліва агідна бачыць, як атэставаныя журнашлюхі прыкрываюць хлусню камандзіраў, якія нават сутачныя страты падзяляюць на тыдзень, з понтам, каб не дакладваць праўду наверх. Быццам не дваццаць за дзень страцілі, а за тыдзень — дваццаць. Мне проста цікава, якога х** вы, гады, творыце?»

Крыху пазней у аўдыяпаведамленні ён удакладняе, што 20 чалавек загінулых — гэта толькі «ў адным батальёне, у адным падраздзяленні. А колькі ўвогуле палічыць на ўсю лінію фронту, то проста можна памерці ад гэтых лічбаў. І я нічога не прыдумляю. Я кажу, як ёсць».

Крытыка гучыць і на адрас кіраўніка Кіраўскай гарадской акругі ў Стаўрапольскім краі, цэнтр якога — горад Навапаўлаўск — радзіма блогера.

«Пакуль сотні маіх землякоў змагаюцца на фронце, ён у сваю чаргу ладзіць «святы» і «дыскатэкі», гэта ўсё на фоне таго, што з моманту пачатку СВА загінулі амаль тры дзясяткі маіх землякоў. Я называю такія дзеянні, як дэмаралізацыя грамадства, інакш не скажу. Агідна. Пакуль адныя ваююць, іншыя весяляцца і не хочуць заўважаць відавочнага».

Незадаволенасць сітуацыяй не толькі ў самога блогера. Паводле яго слоў, колькі б ён «ні размаўляў з хлопцамі з розных падраздзяленняў, якія б'юцца зараз на самых перадавых участках фронту, ад усіх я чую выключна адну фразу: «Лепей бы Першы дайшоў да Масквы! Мы ўсе вельмі спадзяваліся».

«Першым» яны называлі Яўгена Прыгожына, чыё жыццё скончылася ў авіякатастрофе на гэтым тыдні.

Мяркуючы па пастах «Трынаццацатага», новы бунт, а то і паход на Маскву — гэта толькі пытанне часу.

Чытайце яшчэ:

«Кабаева не пацягнула, на жаль». Расійскія шавіністы рыхтуюцца знішчыць тых, хто іх спарадзіў

Новы канфлікт у расійскай арміі: франтавік патрабуе расстрэлу генерала

«Вы там …анулись …яди кремлевские?» Расійскіх блогераў і ваенкараў парвала ад навіны пра перамір’е

Каментары8

  • Бізнэс Джэт
    26.08.2023
    Чувак імкнецца на канцэрт Кабзона
  • Типок Вагнерок
    26.08.2023
    Жги, Брат! Подтверждаю, вопрос времени.
  • Слава Украине! Жыве Беларусь!
    26.08.2023
    Кушайте, рашысты, кушайте вдоволь, да так, чтобы на десятилетия вам этого хватило, чтобы таким имперцам больше НИКОГДА не хотелось лезть в другие страны, чтобы слово Украина вас сразу же приводило в чувство и отбивало всякое желание в будущем сунуть свой лыч в соседние страны!!!

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Партугаліі падпалілі скульптуру Крышціяну Раналду

У мінскім парку Горкага паставяць новыя скульптуры4

Памерла Святлана Гальдадэ4

Навукоўцы высветлілі: галоўны сродак ад прастуды хаваецца ў носе2

«Ацяпленне вярнулі, а праз некалькі гадзін трубы лопнулі». Што адбываецца з радыятарамі ў Сухараве3

«Сёння ў кватэры ўжо цяплей, +5». Як Кіеў зноў жыве без ацяплення пасля расійскай атакі3

Рыжанкоў спадзяецца на хуткае аднаўленне адносін з Польшчай, але не з Літвой16

Унікальную аперацыю зрабілі ў Віцебску: паралізаваны пацыент зноў пачаў хадзіць2

Палітзняволеная ў Гомельскай калоніі зацяжарыла на спатканні, ёй хутка нараджаць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць