Грамадства

Палітвязня Андрэя Сачэўку адправілі на два месяцы ў ПКТ

Уключанага ў «спіс тэрарыстаў» і асуджанага да 6 гадоў калоніі жыхара Гродна з псіхічным захворваннем Андрэя Сачэўку адправілі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу, паведаміў праваабарончы рэсурс Mayday.team.

Праваабаронцы пішуць, што Сачэўку адправілі ў ПКТ яшчэ ў пачатку жніўня, але вядома пра гэта стала толькі сёння. Да гэтага палітвязень правёў 23 сутак у ШІЗА, куды трапіў 19 чэрвеня за тое, што адмовіўся выносіць смецце.

Калі 10-дзённы тэрмін знаходжання ў ШІЗА падыходзіў да канца, Сачэўка дадалі яшчэ адно дысцыплінарнае спагнанне за тое, што ён ляжаў у ізалятары на падлозе. Пасля яму паведамілі, што яго адправяць у памяшканне камернага тыпу за «няправільныя погляды».

4 траўня 2022 года Сачэўку затрымалі на працоўным месцы за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў — публікацыю ў сацсетцы «ВКонтакте» відэа з Лукашэнкам, на якім ён у 1994 годзе прымае прысягу пад бчб-сцягам. Праз трое сутак мужчыну выпусцілі, а ўжо 11 чысла зноў затрымалі — па абвінавачванні ў грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК).

25 траўня яго прызналі вінаватым у захоўванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП) і прызначылі штраф у 25 базавых велічынь. У чэрвені лабараторна-судовая экспертыза пацвердзіла ў гродзенца псіхічнае захворванне.

У верасні 2022 года пачаліся судовыя пасяджэнні па справе Сачаўкі — цяпер яго абвінавачвалі ў распальванні варожасці і ва ўдзеле ў пратэстах. У кастрычніку суд прысудзіў мужчыну да 6 гадоў калоніі. У ліпені гэтага года КДБ унёс Андрэя Сачэўку ў»спіс тэрарыстаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць