Грамадства

У студзені—кастрычніку аб’ём знешняга гандлю таварамі знізіўся больш чым на 37%

У студзені—кастрычніку 2009 года аб’ём знешняга гандлю таварамі знізіўся на 37,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 39 млрд. 634,5 млн. даляраў,

паведамляе прэс‑служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За дзесяць месяцаў гэтага года экспарт знізіўся на 41,7% (да 16 млрд. 951,5 млн. даляраў), імпарт — на 33,6% (да 22 млрд. 683 млн.). Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за студзень—кастрычнік 2009 года склала 5 млрд. 731,5 млн. даляраў. У студзені—кастрычніку 2008 года гэты паказчык быў на ўзроўні 4 млрд. 956,7 млн. даляраў.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў памеры 7 млрд. 42,2 млн. даляраў (за студзень—кастрычнік 2008 года — мінус 10 млрд. 224,6 млн.). Экспарт знізіўся на 41,8% (да 7 млрд. 454,5 млн. даляраў), імпарт — на 37,1% (да 14 млрд. 496,7 млн.). Аб’ём знешняга гандлю за студзень—кастрычнік склаў 21 млрд. 951,2 млн. даляраў (на 38,8% менш).

Знешнегандлёвы абарот з Расіяй паменшыўся на 38,3%

(да 18 млрд. 693,2 млн. даляраў). Экспарт упаў на 42,6% (да 5 млрд. 385,5 млн.), імпарт — на 36,3% (да 13 млрд. 307,7 млн.). Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае на ўзроўні 7 млрд. 992,2 млн. даляраў (за такі ж перыяд мінулага года — мінус 11 млрд. 528,4 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з Украінай знізіўся на 47%

(да 2 млрд. 351,4 млн. даляраў). Экспарт знізіўся на 48,7% (да 1 млрд. 326,6 млн.), імпарт — на 44,5% (да 1 млрд. 847,7 млн.). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася станоўчае ў памеры 301,8 млн. даляраў (за аналагічны перыяд 2008 года — плюс 737,4 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа паменшыўся на 35,1%

і склаў 17 млрд. 683,3 млн. даляраў. Экспарт знізіўся на 41,6% (да 9 млрд. 497 млн. даляраў), імпарт — на 25,4% (да 8 млрд. 186,3 млн.). Сальда склалася станоўчае ў памеры 1 млрд. 310,7 млн. даляраў, у тым ліку з Германіяй — адмоўнае ў памеры 999,7 млн. даляраў. Экспарт у Германію павялічыўся на 5,7% (да 752,7 млн. даляраў), імпарт паменшыўся на 24% (да 1 млрд. 752,4 млн.). Знешнегандлёвы абарот знізіўся на 17% (да 2 млрд. 505,1 млн. даляраў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай45

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»86

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай45

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць