Эканоміка33

Тры кампаніі з беларускім капіталам увайшлі ў топ-20 найбуйнейшых бізнэсаў Даўгаўпілса

Падатковыя органы Латвіі завяршылі аналіз фінансавых справаздач за 2022 год. Зыходзячы з дакументаў, можна зрабіць выснову, што кампаніі з беларускімі каранямі актыўна нарошчваюць сваю прысутнасць у Даўгаўпілсе — другім па значэнні латвійскім горадзе. Усе яны з прыборабудаўнічай сферы, адзначае Office Life.

Фота: regulaforensics.com

Чацвёртае месца ў эканоміцы Даўгаўпілса летась заняла кампанія Pulsar Optics. Яна была створаная ў 2020 годзе і з'яўляецца адной з вытворчых пляцовак зарэгістраванага ў Літве холдынга па выпуску і вытворчасці прыцэлаў Yukon Advanced Optics Worldwide. Яго ключавым уладальнікам быў беларус Аляксандр Альшэўскі, які ўвесну гэтага года памёр на 61-м годзе жыцця.

Па выніках 2022 года выручка Pulsar Optics вырасла ў 2,44 разу і склала 52,6 млн еўра. З гэтым паказчыкам даўгаўпілская кампанія стала найбуйнейшым бізнэсам беларусаў у Латвіі і ўвайшла ў топ-200 кампаній краіны. Чысты прыбытак Pulsar Optics перавысіў 12,3 млн еўра.

Сярод 20-ці найважнейшых працадаўцаў сталіцы Латгаліі фігуруе яшчэ дзве прыборабудаўнічыя кампаніі з каранямі з Беларусі. Адна з іх — Regula Baltija, якая выпускае прыборы для верыфікацыі дакументаў, грошай і г. д. Па 40% у яе капітале належаць заснавальнікам групы Regula Івану Шумскаму і Юрыю Рагожынскаму. У 2022-м выручка гэтага бізнэсу вырасла на 33% і склала 12,4 млн еўра.

Другая кампанія — вытворца электронных кампанентаў на замову SMD Baltic. Яго продаж вырас на 86% і дасягнуў 11,8 млн еўра.

Каментары3

  • mikola
    04.08.2023
    malaicy ! U Lukasenki svoi intares....Hto ni pagadzica ? Usio *pad kantroljam* !
  • Антимикола
    04.08.2023
    mikola, тебя съест крокодил
  • Андрусь
    04.08.2023
    У беларусаў гэтыгорад заўды зваўся Дзвінск. І, здаецца, ён не прасіў называць яго ў іншых мовах у латвійскім варыянце. 

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць