Прэс-служба палка Каліноўскага паведаміла, што панеслі страты батальёны «Ліцвін» і «Волат» палка. «Загінула чацвёра нашых герояў», — гаворыцца ў паведамленні.

Імёны загінулых пакуль не называюцца.
«Пазыўныя і тым больш імёны ваяроў не выдаюцца ў мэтах бяспекі сваякоў».
З імі кіраўніцтва палка, як паведамляецца, знаходзіцца ў кантакце.
«Полк Каліноўскага смуткуе з усім беларускім народам, які сутыкнуўся з чарговай ахвярай. З ахвярай у вайне за незалежнасць Украіны і Беларусі. Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў, і, нягледзячы ні на што, мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імперыяй», — падсумоўваецца ў прэс-рэлізе.
Сёння, таксама не называючы імя, пра гібель аднаго з беларускіх добраахвотнікаў паведамілі ў тэлеграм-канале грамадскага аб'яднання «Пагоня».
Колькасць загінулых за Украіну беларускіх байцоў ад пачатку расійскага ўварвання ў 2022 годзе дасягнула 31 чалавека.
-
У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі
-
Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT
-
Кушнер заявіў пра падрыхтоўку найбуйнейшага абмену палоннымі. Абмененыя могуць быць тысячы чалавек
Каментары