Свет1010

У Кыргызстане звольняць чыноўнікаў, якія не гавораць па-кыргызску: «Было дастаткова часу, каб вывучыць»

Урад Кыргызстана аб'явіў, што дзяржаўныя чыноўнікі, якія не размаўляюць на дзяржаўнай мове — кыргызскай — будуць звольненыя з працы. Папярэджанне прагучала праз некалькі дзён пасля таго, як прэзідэнт Садыр Жапараў падпісаў закон, які абавязвае дзяржаўных службоўцаў валодаць кыргызскай мовай, піша «Радыё Свабода».

Фота: «Радыё Свабода»

Напярэдадні кіраўнік Нацыянальнага камітэта дзяржаўнай мовы Каныбек Асманаліеў заявіў, што ў чыноўнікаў, якія не валодаюць кыргызскай мовай, было дастаткова часу, каб вывучыць яе, бо намаганні па ўмацаванні статусу дзяржаўнай мовы рабіліся гадамі.

Закон патрабуе, каб усе дзяржаўныя службоўцы, у тым ліку дэпутаты, супрацоўнікі банкаў, праваахоўных органаў, суддзі, пракуроры, адвакаты і натарыусы, свабодна валодалі кыргызскай мовай.

Кыргызстан упершыню прыняў закон аб дзяржаўнай мове ў 1989 годзе, і ў яго некалькі разоў уносіліся папраўкі.

«У папярэднім законе гаварылася, што «афіцыйныя дакументы павінны складацца альбо на дзяржаўнай (кыргызскай), альбо на афіцыйнай (рускай) мове». Толькі з прычыны гэтага «альбо» ўся дакументацыя 34 гады пісалася на рускай мове. Мы гэта [ў новым законе] прыбралі», — заявіў Асманаліеў.

Новы закон абвяшчае, што ўсе афіцыйныя дакументы надалей павінны пісацца на кыргызскай мове, а пры неабходнасці будуць перакладацца на іншыя.

Каментары10

  • Казік
    31.07.2023
    Зацевают ўсю вот эту вот русафобію, так трымаць!
  • Праўдаруб
    31.07.2023
    Лепей праз 34 гады адумацца, чым як у Беларусі
  • Федзя.
    31.07.2023
    Правильно, манкуртам не место во власти.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць