Кіно

У сеціве з’явілася фінальная версія фільма «Купала», які ўлады не пусцілі ў пракат 

Стужку кінастудыі «Беларусьфільм» пра беларускага паэта Янку Купалу зноў выклалі ў інтэрнэт. На гэты раз мастацкую карціну Уладзіміра Янкоўскага, якая ляжыць на паліцы з 2020 года, можна паглядзець у добрай якасці і з англійскімі субцітрамі, як заўважыў reform.by.

Мікалай Шэстак у ролі Купалы. Крыніца фота: belarusfilm.by

Новая версія фільма з’явілася ў сеціве ў дзень народзінаў класіка беларускай літаратуры — 7 ліпеня.

Напэўна хтосьці, хто мае доступ да кіно, вырашыў нагадаць пра лёс беларускага паэта ды пра праект кінастудыі, які сапраўды можна назваць нацыянальным. У адрозненне ад апошніх карцін «Беларусьфільма», якія «трымаюць курс» на агульную савецкую гісторыю і ствараюцца на 80 адсоткаў з удзелам расійскіх акцёраў і рэжысёраў, «Купала» звяртаўся да беларускай ідэнтычнасці і быў зроблены высілкамі пераважна айчынных кінематаграфістаў. 

«Фільм апавядае пра драматычны лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя», — гаворыцца ў анатацыі. 

Кіно, якое планавалася да выхаду ў пракат у канцы 2020 года, трапіла ў сучасны грамадска-палітычны кантэкст — і выбухнула. Якраз таму карціну паклалі на паліцу, і яна ляжыць там да гэтай пары — надта шмат паралеляў з сучаснай гісторыяй, ды і рэжым цяпер выбудоўвае наратыў адзінай з Расіяй культурнай прасторы. «Купала» выявілася стужкай, якая пачала «гуляць сама за сябе», а не па навязаных ёй правілах — і стала надта небяспечнай.

Дарэчы, фільм Уладзіміра Янкоўскага не аднойчы трапляў у сусветнае павуцінне. У 2020 годзе выклалі «чарнавую» версію карціны — і гэты прэцэдэнт выклікаў сапраўдны скандал, бо быў спадзеў, што стужку раней ці пазней пакажуць. 

Паўгода таму ў інтэрнэце адбылася яшчэ адна пірацкая «прэм’ера», якая не надта адрознівалася ад папярэднага «чарнавіку» — і яе ўспрынялі больш лагодна. Бо стала зразумелым, што «Купала» будзе ляжаць на паліцы яшчэ доўга.

Цяпер жа «фінальны» варыянт слыннага праекта зноў стаў даступны для гледача. І падобна да таго, што гэта ён і ёсць. З тэхнічных параметраў можна адзначыць якасць выявы і англійскія субцітры. Але пацвердзіць або абвергнуць, ці ёсць чарговая версія арыгіналам, па-ранейшаму могуць толькі яе стваральнікі.

У фільме здымаліся Мікалай Шэстак, Вераніка Пляшкевіч, Уладзімір Янкоўскі, Аляксандр Абрамовіч, Алена Гіронак, Ганна Палупанава, Уладзімір Янкоўскі, Аляксандр Яфрэмаў, Аляксандр Ільін, Максім Крэчатаў, Уладзімір Глотаў. 

Над сцэнарыем працавалі Алена Калюнава, Аляксандра Барысава, Уладзімір Янкоўскі.

Аператар — Ілья Пугачоў. Кампазітар — Уладзімір Сівіцкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць