Грамадства44

Мінюст адмаўляе ў перарэгістрацыі БСДП (Грамада)

На абскарджанне адмовы аб перарэгістрацыі даецца месяц.

Ігар Барысаў, старшыня партыі. Фота: «Наша Ніва»

Міністэрства юстыцыі адмаўляе ў перарэгістрацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), як паведаміў у фэйсбуку старшыня партыі Ігар Барысаў.

Асноўныя прычыны адмовы ў перарэгістрацыі партыі:

— заяўлены колькасны склад арганізацыі — 1141 чалавек замест 5000 патрэбных;

— Цэнтральны камітэт БСДП адмовіўся прымаць змены ў Статут у адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона;

— не паказаны спіс сяброў партыі;

— не паказаныя арыгіналы пасведчання аб рэгістрацыі і Статут БСДП.

На абскарджанне адмовы аб перарэгістрацыі партыі БСДП мае месяц з моманту атрымання адказу з Мінюста ў Вярхоўным судзе (да 11 жніўня).

У найбліжэйшы час кіраўніцтва арганізацыі мае намер абскардзіць адказ Мінюста.

Учора стала вядома, што Вярхоўны суд на наступным тыдні разгледзіць пазоў Мінюста аб ліквідацыі КХП-БНФ.

Партыя «Зялёныя» адмовілася падаваць персанальныя звесткі — і пачаўся працэс яе ліквідацыі. Напэўна такі ж лёс чакае партыю «Справядлівы свет» і АГП.

Перарэгістрацыю ў Мінюсце прайшлі Ліберальна-дэмакратычная партыя, Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Была таксама зарэгістраваная наваствораная партыя «Белая Русь».

Каментары4

  • БелаСток
    12.07.2023
    Андрусь, гэта трэба рабіць дзеля ціску, каб зафіксаваць злачынныя дзеянні лукашысцкага мінюсту, суддзяў і гд. Каб потым іх прыцягнуць да адказнасці.
  • mikola
    12.07.2023
    Ni Zdiuljae ! *Jany* skora Dyhac Zabaronjac !
  • Ah
    12.07.2023
    Лукашэнаўскі Мінюст - злачынная арганізацыя якаю разам з яе кіраўніствам належыць судзіць у вольнай Беларусі за саўдзел у злачынствах.

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Том Холанд стаў самым касавым акцёрам усіх часоў2

Армянскі пасол не вернецца ў Мінск, пакуль Лукашэнка не папросіць прабачэння1

У Рэчыцкім раёне сустрэча з ласём ператварыла BMW у кучу металалому

Санкцыі ЕС супраць Расіі ўдалося працягнуць усяго на тыдзень. Адзінства разбілася аб двух расійскіх алігархаў2

Беларуска некалькі месяцаў падманвала касы самаабслугоўвання ў краме4

18‑гадовага мінчука, які быў знік, знайшлі жывога2

YouTube зноў заблакаваў адзін з каналаў тэлеканала СТБ. Гэтым разам — проста падчас жывога эфіру16

Зяленскі выказаўся за энергетычнае перамір'е з Расіяй, але сумняецца, што яна будзе яго выконваць2

Мерц заявіў пра вырашальныя тыдні і месяцы ў супрацьстаянні з Расіяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць