Эканоміка44

Кітай абмяжоўвае экспарт галію і германію. Што гэта за металы і чаму забаронай Кітай бярэ свет за горла? 

Забарона на экспарт галію і германію стала адказам на спробы Злучаных Штатаў абмежаваць доступ Кітая да перадавых мікрасхем. І гэтае эмбарга ставіць Захад перад няпростым выбарам.

gallium germanium rare earth minerals галлий германий редкоземельные минералы
Пласціна з аксіду галію дыяметрам дзве цалі (50,8 мм) у Міжнародным цэнтры навукі і інавацый Чжэцзянскага ўніверсітэта ў Ханчжоу, Кітай. Увечары 3 ліпеня 2023 года Міністэрства гандлю і Галоўнае мытнае ўпраўленне апублікавалі аб'яву аб увядзенні экспартнага кантролю тавараў, звязаных з галіем і германіем. CFOTO / Future Publishing праз Getty Images

Кітай уводзіць экспартныя абмежаванні на два карысныя выкапні, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці паўправаднікоў, ракетных сістэм і сонечных батарэй.

Металы галій і германій, а таксама больш за тры дзясяткі роднасных элементаў трапяць пад экспартны кантроль з 1 жніўня, як заявіла ў панядзелак Міністэрства гандлю Кітая. У заяве гаворыцца пра абарону нацыянальнай бяспекі і інтарэсаў.

Эксперты мяркуюць, што гэтае рашэнне — дэманстрацыя сілы напярэдадні эканамічных перамоў са Злучанымі Штатамі, якія ўсё часцей усталёўваюць гандлёвыя правілы для дасягнення тэхналагічных пераваг, як піша Wall Street Journal.

Чаму гэтыя металы такія важныя

І галій, і германій уваходзяць у лік 50 мінералаў, якія Геалагічная служба ЗША лічыць «крытычнымі», то-бок яны неабходныя для эканамічнай або нацыянальнай бяспекі ЗША і ланцужок іх паставак уразлівы да збояў.

Германій, бліскучы шаравата-белы метал, часта выкарыстоўваецца ў вытворчасці валаконна-аптычных сістэм і сонечных батарэй, у тым ліку тых, якія выкарыстоўваюцца для перадачы энергіі з космасу.

Галій, пры пакаёвай тэмпературы мяккі серабрысты метал, — ключавы кампанент асабліва запатрабаваных сёння паўправаднікоў, якія выкарыстоўваюцца ў зарадных прыладах для тэлефонаў і электрычным транспарце, у камерцыйных і вайсковых праграмах, якія цяпер хутка развіваюцца.

Так выглядае металічны галій. Фота Wikimedia Commons

Паводле інфармацыі брытанскага цэнтра UK Critical Minerals Intelligence Centre, на Кітай прыпадае каля 94 працэнтаў сусветнай вытворчасці галію.

Эканамічнае супрацьстаянне Кітая і ЗША

У кастрычніку Злучаныя Штаты прыпынілі экспарт у Кітай абсталявання, якое выкарыстоўваецца для вытворчасці больш тэхнічна дасканалых паўправаднікоў, і заклікалі сваіх саюзнікаў, такіх, як Паўднёвая Карэя і Нідэрланды, зрабіць тое ж самае. Адміністрацыя Байдэна таксама ўскладніла для Кітая куплю літаграфічных машын, неабходных для вытворчасці высокапрадукцыйных чыпаў.

Нядаўна кітайскія вытворцы і пастаўшчыкі чыпаў, якія сабраліся ў Шанхаі на галіновае мерапрыемства, пачулі, што адміністрацыя Байдэна разглядае новыя абмежаванні на экспарт чыпаў штучнага інтэлекту ў Кітай.

Таму ў цяперашнім рашэнні Кітая галіновыя аналітыкі бачаць цалкам прадказальны адказ.

«Калі вы не адправіце высокатэхналагічныя чыпы ў Кітай, Кітай адкажа тым, што не адправіць вам элементы, неабходныя для вырабу гэтых чыпаў», — цытуе WSJ словы Алістэра Ніла, аднаго з кіраўнікоў міжнароднай арганізацыі Critical Mineral Institute, які мае вялікі досвед працы ў металургічнай прамысловасці Кітая.

ЗША, са свайго боку, асцерагаюцца, што Кітай можа выкарыстоўваць амерыканскія мікрачыпы ў ваенных мэтах.

Спробы дамовіцца?

Кітайска-амерыканскае суперніцтва ўсё часцей звязанае з экспартнымі абмежаваннямі, скіраванымі на запаволенне развіцця высокатэхналагічных галін іншай краіны, як падсумоўваюць аналітыкі.

Абодва бакі вытлумачваюць такі кантроль «пытаннямі нацыянальнай бяспекі». Аднак гандлёвыя скаргі на такія дзеянні сталі падставай для аднаўлення перамоў на высокім узроўні. Так, у мінулым месяцы КНР наведаў дзяжсакратар ЗША Энтані Блінкен — упершыню за пяць гадоў. 

У канцы гэтага тыдня Кітай мае наведаць міністарка фінансаў ЗША Джанет Елен. Напружанасць у сферы гандлю, тэхналогій і Тайваня падахвочвае абедзве краіны перагледзець камерцыйныя і інвестыцыйныя сувязі, якія дзесяцігоддзямі вызначалі іх адносіны.

Падставай для перамоў ёсць і тая акалічнасць, што, як папярэдзіў Міжнародны валютны фонд, можа адбыцца «фрагментацыя» сусветнай эканомікі на два блокі. А гэта замарудзіць глабальны рост.

Калі і без таго напружаныя адносіны пагоршаюць, афіцыйныя асобы ЗША асцерагаюцца, што Кітай можа перакрыць доступ да ключавых тавараў, такіх, як кампаненты для акумулятараў электрамабіляў.

У Пекіне афіцыйныя асобы крытыкуюць кантроль над тэхналогіямі ЗША як спробу стрымаць эканамічнае развіццё Кітая.

Байдэн назваў Сі Цзіньпіна дыктатарам праз дзень пасля візіту дзяржсакратара ў Пекін

Кітай паабяцаў ЗША не даваць зброі Расіі — CNN

Кітай хоча, каб штучны інтэлект адлюстроўваў асноўныя каштоўнасці сацыялізму 

Каментары4

  • ром
    04.07.2023
    Трамп дамувицца
  • Уйгур
    04.07.2023
    Няхай жаруць свой германій
  • Мiхась
    05.07.2023
    Мікрасхемы робяць у асноўным з крэмнію, а германій не такі ўжо "крытычны".

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць