Грамадства77

Праваабаронцы Насце Лойцы прызначылі 7 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе скончыўся суд над праваабаронцай Настай Лойкай. Яе абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Працэс зрабілі закрытым. Сёння быў вынесены вырак — 7 гадоў калоніі, паведамляе Медыязона.

Наста Лойка ў судзе. Фота Sb.by

Падставай для крымінальнай справы стаў даклад «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017 — жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Праваабаронцы пагражала да 12 гадоў калоніі. Справу разглядала суддзя Алена Шылько, піша «Вясна».

Наста Лойка — вядомая праваабаронца, якая займаецца правамі чалавека, надае асаблівую ўвагу пытанням барацьбы з дыскрымінацыяй і роўнасці, правам іншаземцаў і асоб без грамадзянства, нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека. Яна вядомая экспертка па пытаннях свабоды сходаў, прававых механізмаў абароны правоў чалавека, маніторынгу судовых працэсаў, працы з валанцёрамі, а таксама барацьбы з мовай варожасці і злачынствамі на глебе нянавісці.

Паводле версіі абвінавачання, у адным з праваабарончых дакладаў аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год змяшчаецца негатыўная ацэнка дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, якая стала падставай для завядзення супраць яе крымінальнай справы. 

Насту некалькі разоў затрымлівалі па адміністрацыйных справах, давалі суткі, адпускалі, але яна прынцыпова адмаўлялася выязджаць. 

У канцы кастрычніка яе затрымалі і завялі крымінальную справу.

«На развітанне [ў апраўданне] я хачу табе нешта распавесці пра дзень нашай апошняй сустрэчы, 28.10.2022. Праз 30 хвілін, як я выйшла з дому ў 15:30, я стаяла ў калідоры на вуліцы Рэвалюцыйнай, 3, шырока расставіўшы ногі і [ўткнуўшыся] лбом у сцяну (гэта называецца «ластаўка»). Акрамя ўдараў у спіну і гуку электрашокера, мне сказалі, што цябе ім прыйдзецца забіць — Мікалай Талчкоў «не хацеў рызыкаваць сваімі людзьмі». Але потым нібыта амапаўцы прапанавалі іншы варыянт — даць мне 20 секунд, каб загнаць цябе ў душавы пакой. Я плакала і баялася, па лесвіцы са мной ішлі людзі з аўтаматамі. Перад дзвярыма мне перашпілілі кайданкі з-за спіны — перад тулавам. Рукі трэсліся, калі я адчыняла дзверы. Глыбокае дыханне толькі трошкі дапамагло, я чакала, што ты адразу адчуеш небяспеку ў прысутнасці злых людзей, але ты выйшаў у калідор да мяне і радасна махаў хвастом. У кайданках я нават не магла ўзяць цябе за ашыйнік — проста адчыніла дзверы ў душавы пакой і стала прасіць цябе зайсці туды…» — апісвала яна затрыманне ў адным са сваіх лістоў да любімага сабакі.

Вядома, што ў дворыку Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Насту пакідалі без вопраткі за скаргу. 

У СІЗА № 1 Наста Лойка вучыць французскую і польскую мовы, шмат чытае. Як і да затрымання, працягвае есці толькі веганскую ежу. Вядома, што Наста за кратамі пакутуе ад праблем са страўнікам. Яна не можа есці тое, чым кормяць у СІЗА. Даводзіцца харчавацца толькі тым, што атрымлівае з волі праз перадачы і што можна набыць у турэмнай краме.

Каментары7

  • Беларус
    20.06.2023
    mikola, Лукашыстам ніколі гэтага не зразумець. 
  • sad mikalai
    20.06.2023
     Свабоду Насце Лойка!
  • крокус
    20.06.2023
    Адна надзея на інтэрвенцыю

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны26

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей9

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ9

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

Маладога бацьку з Кармы асудзілі за Гаюна. Яго адзначалі як адданага сацыяльнага работніка5

Беларуса Льва Міхеева вызвалілі ў Арменіі пасля затрымання

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе35

Наталля Качанава прызналася, што ніколі ў жыцці не каштавала кавун29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны26

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць