Кіно

Стваральнік «Чорнага люстэрка» кажа, што выкарыстаў ChatGPT, каб паспрабаваць напісаць адзін з эпізодаў серыяла

Выйшла не вельмі ўдала, але павучальна.

Кадр з новага сезона серыяла / Скрыншот YouTube-відэа

Як паведамляў Gizmodo, штучны інтэлект ужо адказны за скарачэнне як мінімум 4000 працоўных месцаў у ЗША ў маі. Падобная навіна сама па сабе гучыць як пачатак аднаго з эпізодаў «Чорнага люстэрка». На шчасце шоўранера серыяла Чарлі Брукера, ён пакуль, здаецца, у бяспецы.

15 чэрвеня адбылася прэм’ера шостага сезона папулярнай навукова-фантастычнай анталогіі. У інтэрв'ю Empire стваральнік серыяла распавёў, што гуляў з ChatGPT для сваёй уласнай працы, каб напісаць адзін з эпізодаў фільма, але вынікі аказаліся расчаравальнымі і аўтар сам назваў іх лухтой:

«Я крыху пагуляўся з ChatGPT. Першае, што я зрабіў, — гэта набраў «стварыць эпізод «Чорнага люстэрка», і ў выніку атрымалася нешта на першы погляд пераканаўчае, але на другі погляд — глупства». 

Згодна з Брукерам, усё, што зрабіў ChatGPT, — гэта знайшоў скарочаны змест усіх эпізодаў «Чорнага люстэрка» і змяшаў іх разам. І хоць на погляд шоўранера там не было ніводнай сапраўднай арыгінальнай думкі, Брукер адзначыў, што ШІ сапраўды паказаў яму некаторыя з ягоных асабістых пісьменніцкіх клішэ.

Як сведчыць эксперымент Брукера, спадзявацца толькі на штучны інтэлект для стварэння цікавага матэрыялу — глупства, прынамсі, пакуль што. Так, напрыклад, тэхнічнае выданне CNET абняславілася пасля таго, як апублікавала дзясяткі артыкулаў, напісаных пры дапамозе ШІ, поўных памылак і плагіяту. Цікава, дарэчы, што першая ж серыя новага сезона серыяла апісвае гісторыю, у якой прасунуты ШІ сам займаецца стварэннем серыяла, вельмі падобнага да «Чорнага люстэрка».

Варта адзначыць, што прызнанне Брукера выйшла ў разгар страйку галівудскіх пісьменнікаў, які працягваецца ўжо другі месяц. Гільдыя пісьменнікаў Амерыкі выступае сярод іншага за скарачэнне грашовых бонусаў кіраўнікоў Netflix, а прафсаюз у тым ліку змагаецца супраць рэвалюцыі штучнага інтэлекту ў сцэнарнай сферы. У той час, як Брукер і гільдыя прызнаюць, што ШІ можа быць інструментам для стварэння лепшага кантэнту, страйкоўцы хочуць даць зразумець студыям, што ШІ не можа разглядацца ў якасці поўнай і канчатковай замены пісьменнікаў-людзей.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць