Меркаванні77

Вось чаму прапанова краін Афрыкі дае вялікую надзею Беларусі

Гэта сігнал, што дыпламатычнае рашэнне канфлікту з вялікай імавернасцю будзе ўключаць беларускае пытанне, піша Васіль Гарбацюк.

Прэзідэнты (справа налева) Паўднёвай Афрыкі Сірыл Рамафоса, Каморскага Саюза Азалі Асумані, Сенегала Макі Саль, Замбіі Хакаіндэ Хічылема (прысеўшы) ставяць свечкі на брацкай магіле ахвяр расійскай агрэсіі ў Бучы пад Кіевам, 16 чэрвеня 2023 года

Агенцтва Reuters атрымала доступ да непублічнага спіса папярэдніх умоў, які дэлегацыя афрыканскіх краін збіраецца прапанаваць прэзідэнтам Украіны і Расіі «для ўмацавання даверу паміж імі». У якасці першага кроку там прадугледжваецца вывад расійскай тактычнай ядзернай зброі з Беларусі. Сёння з візіту ў Кіеў пачалася міратворчая місія афрыканскіх прэзідэнтаў.

Пакінем за дужкамі пытанне, ці тая зброя ў Беларусі рэальна стаіць ці будзе стаяць — лягчэй за ўсё ўвезці макеты і іх жа вывезці ў якасці жэсту добрай волі. Гаворка пра іншае.

Нават калі б Беларусі ўсяго толькі ўдалося пазбыцца ядзернай зброі, гэта ўжо вялізная палёгка, бо выводзіць нашу краіну з зоны патэнцыйнага ўдару ў адказ. Калі ж Беларусі ўдасца вызваліцца і з-пад расійскага кантролю — гэта ўвогуле быў бы гістарычны пералом. Ці здарыцца гэта па выніках вайны, якая ператвараецца ў катастрофу для Крамля?

Пасля таго, як з Беларусі на Украіну напалі, Кіеў не будзе адчуваць сябе ў бяспецы, пакуль такі сцэнар можа паўтарыцца. Пераход Беларусі з-пад расійскага кантролю ў нейтральны статус — надзённая патрэба Кіева, Варшавы з Вільняй таксама. Прапановы кіраўнікоў Афрыкі паказваюць, што гэта разумеюць не толькі ў нашым рэгіёне, але і ва ўсім свеце.

Калі б вайна скончылася новай жалезнай заслонай, а Беларусь засталася па той бок яе, было б кепска нам яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў наперад.

А вось тое, што Беларусь апынаецца на стале перамоў аб сканчэнні вайны ва Украіне, — добры знак. Гэта сігнал, што перамога Украіны і дыпламатычнае рашэнне канфлікту па яе выніках з вялікай імавернасцю будзе ўключаць беларускае пытанне. Штосьці беларусы ад таго выйграюць — не вялікае, то хоць зернетка малое.

Чытайце таксама: Свіння і парася. Вось чаму пры любых перамовах Захаду з Масквой пытанне нелегітымнасці мінскага кіраўніцтва будзе пастаўлена рубам

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • не такт як ёсць
    16.06.2023
    Усе разважанні разаб’юцца, калі Украіна вызваліць усе свае тэрыторыі. Імаверна пасля гэтага яе прымуць у НАТА і ўсялякія ‘’пагрозы’’ з боку Беларусі перастануць быць істотнымі. А вось Беларусь у такім разе можа стаць суцяшальным прызам для маньяка з усходу.
  • Вольга
    16.06.2023
    Нас не цікавіць "зернетка малое" - бо ў рацэ крыві, выпушчанай з народу за столькі год лукашызму зерне не прарасце. Толькі сваймі рукамі - у спрыяльны момант. "Пара! Пара!" (с) Магілёўцы.
  • Абу
    16.06.2023
    Прыйшла падмога адкуль не чакалі! А ўсё па Бруселях і Вашынгтонах швэндаліся. Забыліся мы на карані, на зямлю нашых далёкіх продкаў! А яны пра нас памятаюць! Акуна Матата!

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнку падарылі першы беларускі аўтамат18

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы21

10 чалавек загінулі ў выніку ракетнага ўдару ў Харкаўскай вобласці

Былога механізатара з Магілёўшчыны асудзілі за палітыку3

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць