Свет44

Падчас саміту NATO ў Вільні вывесяць 33 тысячы ўкраінскіх сцягоў

Віленскі муніцыпалітэт далучаецца да ініцыятывы падтрымкі ўступлення Украіны ў Альянс. 7-11 ліпеня ў сталіцы Літвы вывесяць не менш за 33 000 украінскіх сцягоў. Гарадскія ўлады падкрэслілі, што іх купілі і развесяць за кошт арганізатараў. Да ініцыятывы заклікаюць далучыцца жыхароў і адміністратараў шматкватэрных дамоў, піша Delfi.

Фота: «Наша Ніва»

Сталічная рада ўхваліла рэзалюцыю аб удзеле ў ініцыятыве «Падымаю сцяг за Украіну ў NATO», якую арганізуюць грамадскія арганізацыі «Моцныя разам» і Blue/Yellow.

11-12 ліпеня ў Вільні пройдзе саміт NATO, з'едуцца лідары Альянсу, тысячы журналістаў з усіх краін свету. Выбраная колькасць сцягоў сімвалічна — Украіна магла б стаць 33-м сябрам NATO.

«З пачатку вайны мы актыўна падтрымліваем Украіну. Мы хочам, каб наша падтрымка была бачная і падчас саміту NATO. Мы разумеем маштаб і важнасць гэтай сустрэчы ў кантэксце сусветных палітычных падзей, разумеем і магчымасць звярнуць яшчэ больш увагі свету на становішча ва Украіне і на яе жаданне стаць сябрам Альянсу», — сказаў мэр Вільні Валдас Бенкунскас.

Мэр заклікае жыхароў і адміністратараў шматкватэрных дамоў прыняць удзел у гэтай ініцыятыве. Ён падкрэсліў, што дадаткова ніякіх укладанняў не спатрэбіцца: пра ўсё паклапоцяцца арганізатары ініцыятывы.

Каментары4

  • Ееуен
    08.06.2023
    Бедарусь падтрымлівае гэтае вырашэнне муніцыпалітэтата Стольнага горада!
  • жмогус
    08.06.2023
    а на беларусаў, сапраўдных суседзяў, пасрць
  • Ян Севярын Бакей
    08.06.2023
    Сьцягі -гэта добра. Але зброя сапраўдная , здатная оркаў нішчыць тысячамі- значна лепей.(ну , там, хаймарсы, атакамсы, штормшэдоў і гэтак далей па сьпісу...)
    а сьцягі , шалікі, балёнікі ў падтрымку - гэта мы праходзілі....

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць