Вайна66

«Нікога з рускіх у абмен на рускіх мы аддаваць не гатовыя». Прыгожын адказаў легіёну «Свабода Расіі» 

Сёння легіён «Свабода Расіі» звярнуўся да Яўгена Прыгожына з прапановаю абмяняць узятага ў палон вагнераўцамі камандзіра 72-й брыгады УС РФ падпалкоўніка Рамана Венявіціна на салдат УС РФ, узятых у палон падчас баёў у Белгародскай вобласці. Прыгожын адказаў.

Прэс-служба Яўгена Прыгожына апублікавала яго адказ на зварот легіёна «Свабода Расіі» адносна перадачы ім для абмену палоннымі камандзіра 72-й брыгады ВС РФ падпалкоўніка Рамана Венявіціна. 

«Падпалкоўнік 72-й брыгады, ён не ў палон узяты, — патлумачыў Прыгожын. — Ён быў затрыманы і перададзены для правядзення следчых дзеянняў. Ну і натуральна, нікога з рускіх у абмен на рускіх мы аддаваць не гатовыя».

Вечарам 4 чэрвеня прэс-служба «Вагнера» выклала відэа з палонным расійскім падпалкоўнікам, у якім той прызнае віну за напад яго салдат на вагнераўцаў. Паводле яго слоў, ён быў у той момант «у стане алкагольнага ап'янення» і адчуваў «асабістую варожасць» да наймітаў.

«Я, падпалкоўнік Венявіцін Раман Генадзьевіч, камандзір 72-й брыгады, са сваімі падначаленымі ў стане алкагольнага ап'янення і з-за асабістай варожасці раззброіў адну з груп ПВК «Вагнер» і абстраляў іх машыну. Я вінаваты», — сказаў падпалкоўнік Венявіцін на відэа.

Прычыну сваёй варожасці да наймітаў ён у відэа не агучыў, але пры гэтым пагадзіўся з вагнераўцам за кадрам, што «на вайне асабістай варожасці быць не павінна».

Таксама ўчора ў Белгародскай вобласці Рускі добраахвотніцкі корпус прапанаваў губернатару Гладкову аддаць палонных расіян узмен на размову. Гладкоў на абмен не прыйшоў. 

Каментары6

  • гы
    05.06.2023
    узкий узкому уzкий))
  • Старыя людзі казалі
    05.06.2023
    гы, беларус беларусу беларус. 
  • Freddy
    05.06.2023
    а шойгу и кадырова обменяете? 

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць