Ежа55

Лянівыя варэнікі з тварагу

Калі ў назве стравы ёсць слова «лянівы», цяжкасцяў з гатаваннем не будзе.

Lazy Dumplings
Лянівыя варэнікі, або пярогі. Фота: everyday-delicious.com

Лянівыя варэнікі — папулярная страва славянскай кухні, асабліва ўкраінскай, дзе наогул культывуюцца варэнікі і галушкі. У Польшы гэта «лянівыя пярогі», якія могуць гатаваць як з тварагу, так і з бульбы.

Перавага лянівых варэнікаў у параўнанні з сырнікамі і тварожнымі запяканкамі — пры іх гатаванні тварог не смажыцца, а варыцца, а таму ежа атрымліваецца больш дыетычнай.

Вам спатрэбіцца:

  • 300 г тлустага тварагу,
  • 1 яйка,
  • соль,
  • цукар (калі хочаце, каб варэнікі атрымаліся салодкімі),
  • 1 сталовая лыжка крухмалу ці бульбяной мукі,
  • каля 1/2 шклянкі пшанічнай мукі.

Як гатаваць:

  1. Пакладзіце тварог у міску з яйкам і дробкай солі (і цукрам, калі дадаяце) і старанна разамніце яго, каб не было камякоў. Таксама можна пракруціць тварог (без яйка) на мясарубцы. Для лянівых варэнікаў часам выкарыстоўваюць сметанковы сыр тыпу рыкоты — яго здрабняць не трэба, можна адразу змешваць з яйкам.
  2. Пасыпце дошку пшанічнай мукой (прыкладна 1-2 сталовыя лыжкі), выкладзіце на яе тварог з яйкам, зверху прасейце бульбяную муку і астатнюю пшанічную.
  3. Змяшайце інгрэдыенты ў шар. Падзяліце яго на дзве часткі і зрабіце з кожнай рулет, пры неабходнасці падпыліце мукой. Потым разрэжце кожны рулет наўскос на кавалачкі.
  4. Закіпяціце падсоленую ваду ў вялікім рондалі, дадайце будучыя варэнікі і варыце некалькі секунд пасля таго, як яны ўсплывуць на паверхню.
  5. Даставайце з вады шумоўкай.

Чым разнастаіць?

Салодкія варэнікі падаюць з варэннем, ягадамі і смятанай, салёныя — з падсмажанай цыбуляй і мясам.

Нейтральны варыянт — з паніровачнымі сухарамі. Для гэтага трэба насыпаць на патэльню некалькі сталовых лыжак паніровачных сухароў і, памешваючы, злёгку падсмажыць. Потым дадаць крыху масла і растапіць яго, увесь час памешваючы. Крыху абсмажце і здымайце з агню.

 

Чытайце яшчэ:

Рэцэпт варэнікаў, незвычайных за кошт свайго цеста

Ідэя на сняданак: макавыя сырнікі ў духоўцы

«Я беларус і ненавіджу дранікі»

Каментары5

  • Великий Нехочуха
    21.05.2023
    "Калі ў назве стравы ёсць слова «лянівы», цяжкасцяў з гатаваннем не будзе"

    ага. канечне-яечне... 

    "Пакладзіце .. і старанна разамніце яго, каб не было камякоў. Таксама можна пракруціць .. на мясарубцы. 
    Пасыпце .. выкладзіце на яе .. зверху прасейце .. Змяшайце інгрэдыенты ў шар. Падзяліце яго на дзве часткі і зрабіце з кожнай рулет, .. Потым разрэжце кожны рулет наўскос на кавалачкі. .. Закіпяціце падсоленую ваду ў вялікім рондалі, дадайце будучыя варэнікі і варыце некалькі секунд пасля таго, як яны ўсплывуць на паверхню. Даставайце з вады шумоўкай"

    а гэта вось усё што - не цяжка? яно што - само ўсё робіцца?
  • Нехочуха
    21.05.2023
    ну чаму? даволі смачна. але вось, каб хто прыгатаваў... а-то ляніва
  • Mr
    21.05.2023
    U nas heta syrnikami nazyvajuć, a nie varenikami.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць