Ноччу 1 мая каля 02:30 расіяне атакавалі Украіну з самалётаў стратэгічнай авіяцыі — дзевяці Ту-95 з раёна Аленягорска (Мурманская вобл.) і двух Ту-160 з раёна Каспійскага мора. Усяго было выпушчана 18 крылатых ракет паветранага базавання Х-101 / х-555.

Сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Украіны знішчана 15 з 18 ракет, — паведамляе камандаванне Паветраных сіл.
У Кіеўскай вобласці, дзе таксама працавала сістэма СПА, паводле папярэдніх даных, былі збітыя ўсе ракеты і беспілотнікі.
Куды менавіта трапілі тры ракеты, якія не ўдалося перахапіць, не паведамляецца. Выбухі чулі ў Херсоне, Харкаўскай і Сумскай абласцях.
Да гэтага абстрэлу выбухі адбыліся ў Паўлаградзе Днепрапятроўскай вобласці. У выніку ракетнай атакі на Паўлаград пацярпела 25 чалавек, сярод іх — трое дзяцей, паведаміў старшыня АВА Сяргей Лісак.
У горадзе пашкоджаныя прамысловае прадпрыемства, 19 шматпавярховікаў, 25 прыватных дамоў, шэсць навучальных устаноў і пяць крам. На месцах працуюць ратавальныя службы
Паводле расійскага боку, удар у Паўлаградзе быў нанесены па складзе боепрыпасаў і чыгуначным вузле.
Каментары