Грамадства1313

«Народная Воля» на месяц прыпыняе выхад і не выключае пагрозы поўнага закрыцця

Кіраўніцтва адной з найстарэйшых незалежных газет Беларусі «Народная Воля» звярнулася да чытачоў і спонсараў з просьбай аб тэрміновай дапамозе. У іншым выпадку выданню пагражае поўнае спыненне дзейнасці пасля амаль трох дзясяткаў гадоў у авангардзе айчыннай журналістыкі, паведамляе БАЖ.

«Шаноўныя прыхільнікі свабоднага слова! На жаль, абставіны склаліся такім чынам, што выданне газеты «Народная Воля» ў PDF-фармаце становіцца на месяцовую паўзу. Такая сітуацыя выклікана надзвычай цяжкім фінансавым становішчам. Рэдакцыя не мае магчымасці пакрываць расходы па арэндзе памяшкання, тэхнічным абслугоўванні, выплаце заробкаў і падаткаў. Мы ў адным кроку ад закрыцця. Каб гэта не здарылася, трэба набраць як мага болей падпісчыкаў на PDF-версію», — канстатуе рэдактарат у спецыяльным звароце да сваіх прыхільнікаў. 

Такім чынам, папярэдні выпуск у электронным фармаце дайшоў да падпісчыкаў у пятніцу 28 красавіка, але планавага аўторкавага ўжо не будзе. Як надоўга зацягнецца паўза — залежыць ад актыўнасці старых і новых чытачоў.

Падпісацца на PDF-версію газеты «Народная Воля» можна на сайце belpressa.by. Для гэтага трэба зайсці на названы рэсурс, націснуць укладку «2023» і выбраць месяцы, на якія будзе афармляцца падпіска. Цана пытання сімвалічная — 9 рублёў 48 капеек. 

«Вы, нашы сённяшнія чытачы, можаце гэтаму актыўна паспрыяць. Парайце, калі ласка, сябрам, саслужыўцам, суседзям, сваякам, каб і яны таксама падпісаліся на PDF-версію газеты, — заклікае кіраўніцтва выдання. — Вядома ж, адначасова стаіць пытанне і аб вяртанні «Народнай Волі» ў друкарню, але гэта ўжо іншая размова. А пакуль асобна звяртаемся да тых, хто мае магчымасць праявіць адрасную дабрачыннасць». 

Ёсць некалькі спосабаў пералічыць грашовыя сродкі на рэдакцыйны рахунак (рэквізіты ў рускамоўным варыянце).

1.Праз АРІП:

СМИ — Н (просто буква) — «Народная Воля» — Добровольные взносы.

2.Праз БАНК:

ИЧУП «Народная Воля». 220030 г.Минск, ул.Энгельса, 34а

р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933,

Код PJCBBY2X, ЦБУ 113 «Приорбанк» ОАО, г.Минск

УНП 100961759

Рэдакцыя газеты загадзя выказвае шчырую ўдзячнасць усім неабыякавым беларусам. Пазнейшая лёсавызначальная інфармацыя з’явіцца на сайце nv-online.info і на электроннай пошце падпісчыкаў. 

Яшчэ ў 2020 годзе «Народная Воля» разам з шэрагам іншых недзяржаўных выданняў страціла магчымасць выходзіць у папяровым выглядзе — за асвятленне масавых акцый пратэсту Беларускі дом друку адмовіўся браць у працу макеты, а «Белпошта» выключыла газету са свайго падпіснога каталога.

Нейкі час у якасці альтэрнатывы выступалі расійскія друкарні, але 13 лістапада 2020-га ў офіс «Народнай Волі» прыйшлі невядомыя без дакументаў і канфіскавалі ўвесь надрукаваны наклад — 25 тысяч экзэмпляраў. Пад ціскам кантрольных органаў ад супрацоўніцтва адмовіліся і ў Расіі. 

Следам склалася абсурдная сітуацыя: Эканамічны суд Мінска прысудзіў прадпрыемству «Белпошта» кампенсацыю за тое, што выданне… не даставіла прадугледжаныя дамовамі наклады на пошту і падпісчыкам. Той факт, што «Народную Волю» адмовіліся друкаваць паўсюль у «саюзнай дзяржаве», суд праігнараваў. Вердыкт — выплаціць заяўніку звыш 108 тысяч рублёў «матэрыяльных прэтэнзій». 

Тым часам рэдакцыя «Народнай Волі» працягвала дастаўляць падпісчыкам па электроннай пошце PDF-версіі нумароў, паралельна працаваў сайт. Аднак 18 жніўня 2022 года ўлады заблакавалі старонку nv-online.info, да яе не было доступу як унутры краіны, так і за мяжой. 

Наступныя паўгода фактычна адзінай інфармацыйнай пляцоўкай для чытачоў газеты заставаўся тэлеграм-канал t.me/nvonlineby і электронная версія газеты, PDF-файлы двойчы на тыдзень адпраўляліся кожнаму падпісчыку на электронную пошту. 

Толькі пры канцы снежня 2022 года з’явіўся загад за подпісам міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова, на падставе якога інтэрнэт-рэсурсу было афіцыйна дазволена вярнуцца ў медыйнае поле. Сайт паўнавартасна запрацаваў сёлета 9 студзеня. 

«Народная Воля» — незалежная беларуская грамадска-палітычная газета, заснаваная ў 1995 годзе Іосіфам Сярэдзічам пасля таго, як указам Аляксандра Лукашэнкі ён быў адхілены ад кіравання парламенцкай «Народнай газетай», заснавальнікам якой быў Вярхоўны савет.

На працягу наступнай больш чым чвэрці стагоддзя газета пашырала кола адданых чытачоў, самастойна вырашаючы эканамічныя пытанні. Але цяперашняя сітуацыя, без перабольшання крытычная, на кану — далейшае існаванне выдання. 

Чытаць таксама:

«Без нацыянальнага прымірэння нам не захаваць незалежнасці Беларусі». Іосіф Сярэдзіч выступіў са смелым адкрытым лістом

Каментары13

  • Ну-ну, хороша такая подстава
    29.04.2023
    Набрать платных подписчиков - признание ресурса экстремистским-вычисление подписчиков- подписчиков всех в каталажку- Середич в профиле от выполненного задания "Партии". Вот и весь сказ.
  • На кону существование Беларуси!
    29.04.2023
    Насколько можно вот так уже вконец охаметь! На кону стоит прежде всего не существование редакции, а всей страны! То ли Середич уже "оболванился" и выпал из существующей реальности, то ли это такое "задание партии". Особенно про набор подписчиков и через ЕРИП платную подписку: чтобы все желающие за свои же деньги себя же и закопали. Гениально! Неужели редакция, да и тот же Середич не понимает, что репрессии набирают такие обороты, что вскоре возможно повторение 37-38гг (то есть с расстрелами - если в голову Лу придет идея с расстрелами и тройками - будьте уверены, что будут это делать с удовольствием, а с учётом того, что силовикам можно пообещать в качестве награды недвижимость потенциально расстрелянных, то будет настоящий конвейер смерти! Шутки кончились и уже давно!
  • Параска
    29.04.2023
    А яна яшчэ выходзiць? 😲

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць