Свет1616

Пад Варшавай адкрылі яшчэ адзін міжнародны аэрапорт

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі афіцыйна адкрыў аэрапорт «Варшава—Радам», размешчаны прыкладна за 100 кіламетраў ад польскай сталіцы. Пра гэта паведамляе Polsat News.

Паводле слоў польскага прэм'ер-міністра, мала хто верыў, што гэтая інвестыцыя наогул будзе рэалізаваная, але гэта такі адбылося. Маравецкі лічыць, што аэрапорт у Радаме мае вялікі сэнс.

«Сёння аэрапорт «Варшава — Акэнце» абсалютна перагружаны, таму стварэнне гэтага аэрапорта мае вялікае значэнне для таго, каб разгрузіць порт «Варшава — Акэнце», а ў будучыні і Цэнтральны камунікацыйны порт. Таму ён мае вялікі сэнс з пункту гледжання інфраструктуры, лагістыкі», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Рэйсы з Радама будзе выконваць авіякампанія Lot — польскі нацыянальны перавозчык. Ужо 28 красавіка пасажыры змогуць адправіцца адтуль у тры еўрапейскія гарады: Парыж, Рым і Капенгаген.

Кошт інвестыцый у гэты аэрапорт складае каля 800 мільёнаў злотых. Тэрмінал зможа прымаць каля мільёна пасажыраў на год на пачатковым этапе, а затым — больш за тры мільёны чалавек на год. 

Аэрапорт у Радаме стане для Варшавы трэцім. Акрамя згаданага аэрапорта «Варшава—Акенце», частку пасажырскіх перавозак дагэтуль браў на сябе аэрапорт у Модліне.

Каментары16

  • ром
    27.04.2023
    Я часто критикую поляков! Всех критикую если есть за что… но вот количество и качество аэропортов и транспортной инфраструктуры всегда у меня вызывало восхищение!! Тут они молотки👍
    Это и есть открытость!! Им бы только национализм свой прикрыть.. и было бы отлично все
  • Мінак
    27.04.2023
    Выбары вось-вось і ПіС як можа купляе галасы, ня думаючы аб наступствах. Ім яшчэ адгукнецца іпатэка пад 2%. А дакладней нам, падаткаплацельшчыкам...
  • дочка Максима Дизайнера
    27.04.2023
    кому война, репрессии, а кому
    новый аэропорт

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць