Грамадства88

Дзяўчыну забралі з працы і пасадзілі на трое сутак за нацыянальную сімволіку

Як стала вядома «Віцебскай вясне», 11 красавіка суддзя суда Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Валерыі Васюковіч. Дзяўчыну, якая родам з Докшыц, судзілі па частцы 1 артыкула 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).

Валерыю Васюковіч сілавікі забралі з банка, дзе дзяўчына працавала, і адвезлі ў пастарунак за тое, што яна ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» ў адкрытым доступе размясціла публікацыі з выявай сцяга бел-чырвона-белага колеру з сімвалам «Пагоня» ў выглядзе рыцара з мячом на кані.

На думку суддзі, яна такім чынам правяла адзіночнае пікетаванне з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў без дазволу Докшыцкага райвыканкама.

Згодна з пастановай суда, з рапарта міліцыянта, які маніторыў старонку Валерыі і складаў на дзяўчыну пратакол, вынікае, што да ўсяго на яе старонцы было яшчэ размешчанае ў свабодным доступе фота, на якім яна знаходзіцца ў кампаніі дзяўчыны і хлопца, пры гэтым хлопец трымае ў руцэ мабільны тэлефон у чахле, на якім намаляваны бел-чырвона-белы сцяг і сімволіка «Пагоня». Гэта ёй таксама ставілі ў віну.

Падчас судовага пасяджэння Валерыя сваю віну не прызнала. Тым не менш суддзя Андрэй Тарасевіч палічыў яе вінаватай і прызначыў дзяўчыне трое сутак арышту, якія яна ўжо адбыла.

Пасля гэтых падзей Валерыя Васюковіч усе свае сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце зрабіла закрытымі.

Каментары8

  • Vалик
    24.04.2023
    Еще одна больная полагающая, что она живет в светоче демократии. Ну или в параллельной реальности. И при этом открытый профиль...
  • Натальля
    24.04.2023
    [Рэд. выдалена]
  • zvoleny
    24.04.2023
    Не жалко даже, ну да, вот в пейсбуке такого бы не было 

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць