Усяго патроху11

Арпетола няма, вазьміце анальгін

Міністэрства аховы здароўя Беларусі заклікае фармацэўтычных работнікаў «прытрымлівацца прынцыпаў медычнай этыкі».

Міністэрства аховы здароўя Беларусі заклікае фармацэўтычных работнікаў «прытрымлівацца прынцыпаў медычнай этыкі».

Пра гэта гаворыцца ў лісце, які міністэрства накіравала ў арганізацыі, што гандлююць лекамі.

Як вынікае з ліста, міністэрства «ведае пра факты нездавальняючай якасці паслуг насельніцтву, звязанай з некваліфікаваным кансультаваннем грамадзян па пытаннях наяўнасці і прымянення лекавых сродкаў, якія карыстаюцца павышаным попытам у сувязі з сезонным ростам рэспіраторных захворванняў».

Міністэрства аховы здароўя падкрэслівае, што пры часовай адсутнасці ў аптэках асобных найменняў лекаў

фармацэўтычны работнік абавязаны кваліфікавана пракансультаваць наведніка, прапанаваўшы іншыя найменні для лячэння і прафілактыкі вірусных інфекцый.

Асноўнай задачай фармацэўтычнага работніка ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства з’яўляецца «найбольш поўнае забеспячэнне насельніцтва лекавымі сродкамі, вырабамі медыцынскага прызначэння, таварамі аптэчнага асартыменту», гаворыцца ў лісце.

Як паведамлялася, у панядзелак раніцай у аптэках Мінска па‑ранейшаму назіраўся дэфіцыт супрацьвірусных лекаў.

Супрацоўнікі аптэк заяўляюць, што арпетол, арбідол і аксалінавая мазь паступяць, магчыма, заўтра.

У Міністэрстве аховы здароўя, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што арпетол і аксалінавая мазь беларускай вытворчасці будуць пастаўлены ў аптэчную сетку ў найбліжэйшы час.

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?16

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія страціла яшчэ адзін самалёт Су-341

Забудзьцеся пра нафту і газ. Як вада можа стаць зброяй у вайне ЗША і Ізраіля супраць Ірана

«Сала як масла, такога нідзе не знайсці». Як сям'я са слуцкай вёскі ператварыла хатнюю гаспадарку ў брэнд9

Мерц хоча выправіць з Германіі дахаты 80% сірыйцаў. Яго ўжо моцна раскрытыкавалі29

Заходнія вятры прынеслі ў Беларусь першыя пылкі-алергены1

«Няма магчымасці далей цягнуць бясплатны фармат». Фестываль Tutaka ўпершыню будзе браць грошы за ўваход7

Літовец паехаў наведаць сваякоў у Беларусь — яго арыштавалі і далі 15 гадоў. Кажуць, што за шпіянаж2

Анархісту Мікіту Дранцу дадалі год зняволення

Памочніца Ціханоўскай Ганна Златкоўская пакінула працу ў Офісе27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?16

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць