Вайна99

Міністр абароны Украіны назваў найгоршы дзень свайго жыцця. Ён правёў яго ў Беларусі

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў даў вялікае інтэрвʼю іспанскаму выданню La Razon. У ім яго папрасілі назваць найгоршы дзень у жыцці.

Расійска-ўкраінскія перамовы ў Беларусі

Найгоршым днём свайго жыцця Рэзнікаў назваў той, які ён правёў у складзе ўкраінскай дэлегацыі, якая паехала ў Беларусь на перамовы ў сакавіку мінулага года.

«Было вельмі цяжка сказаць «так» прэзідэнту, калі ён папрасіў мяне, таму што я адчуваў глыбокую нянавісць да расіян. І, як перамоўшчык, я ведаю, што гэта эмоцыя, якая не прыносіць карысці. Гэта было жудасна — паціснуць руку ворагу. Было чатыры сустрэчы: тры ў Беларусі і адна ў Турцыі.

Скажу вам, што ў першых трох мы зусім не адчувалі сябе ў бяспецы і нават сумняваліся, што вернемся дадому», — сказаў Рэзнікаў.

Рэзнікаў таксама сказаў, што міністрам абароны ён стаў па просьбе Зяленскага і пасля заканчэння вайны мае намер сысці ў адстаўку.

«Хачу сысці ў адстаўку адразу пасля перамогі і далей жыць з жонкай у сваім доме як прыватная асоба», — сказаў ён.

Каментары9

  • не такі як ёсць
    16.04.2023
    А я думаў калі высветлілася, што ежу для сваіх абаронцаў утрая даражэй куплялі
  • Чаркашкварка
    16.04.2023
    Давяраць мясцовым пуцiнскiм падсцiлкам сябе не паважаць. хлусiлi прама у вочы. У iх плюнуць трэба.
  • Valadzimir
    16.04.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць